Траўма

Траўма
МКХ-11 NF2Z
МКХ-10 T79
МКХ-10-КМ S00.T98
МКХ-9 900 і 957
DiseasesDB 28858
MedlinePlus 000024
MeSH D014947
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тра́ўма[1][2] (ад стар.-грэч.: τραῦμα — рана) — парушэнне анатамічнай цэласнасці і функцый тканак, органаў у выніку знешняга ўздзеяння. Вывучэннем займаецца траўматалогія[1].

У залежнасці ад фактару ўздзеяння адрозніваюць механічныя (вывіх, кантузія, пералом косці, рана і іншыя), тэрмічныя (апёк, абмаражэнне), хімічныя (уздзеянне шчолачаў, кіслот і іншых агрэсіўных рэчываў), акустычныя (уздзеянне гукаў празмернай сілы), баратраўмы (рэзкае змяненне ціску), прамянёвыя (радыяцыя), электратраўмы (паражэнне электрычным токам), камбінаваныя траўмы. У залежнасці ад абставін, у якіх адбылося знешняе ўздзеянне, адрозніваюць бытавыя, вытворчыя, спартыўныя, баявыя і іншыя траўмы.

Траўмы могуць быць ізаляваныя (пашкоджанне аднаго органа або ў межах аднаго сегмента апорна-рухальнага апарата), спалучаныя (суправаджаюцца пашкоджаннем апорна-рухальнага апарата і аднаго або некалькіх унутраных органаў), камбінаваныя (ад уздзеяння механічных і аднаго або больш немеханічных фактараў — тэрмічных, хімічных, радыяцыйных і іншых).

Таксама траўмы падзяляюць на

  • адкрытыя, калі парушаецца цэласнасць скураных покрываў, і высокая верагоднасць пранікнення ў арганізм інфекцыйнага агента;
  • закрытыя, пры якіх цэласнасць знешніх покрываў не парушана;
  • вострыя (узнікаюць раптоўна);
  • хранічныя (пад уздзеяннем фактараў, якія паўтараюцца).

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya