Анжаліка Мельнікава
Анжаліка Мельнікава, па нараджэнні Бялевіч (нар. 12 лютага 1988, Нясвіж[1]) — беларуская спецыялістка ў галіне камунікацыі, перакладчыца-рэферэнт, палітычная актывістка. БіяграфіяНарадзілася 12 лютага 1988 года ў Нясвіжы[1]. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, а таксама Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт[2]. Да 2018[1] года працавала намесніцай генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь»[3], пасля пайшла ў дэкрэтны адпачынак[1]. У 2020 годзе Мельнікаву двойчы затрымлівалі на пратэстах у Беларусі, з гэтай прычыны яна з сям’ёй з’ехала з краіны[1]. Падчас палітычнага крызісу ў Беларусі далучылася да каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення як каардынатарка праектаў[2]. На выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання была па спісе «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», які 3 мая 2024 года прызнаны КДБ «экстрэмісцкім фарміраваннем»[4]. Выбрана спікеркай Каардынацыйнай рады[1]. Знікненне
Увечары 28 сакавіка 2025 года сябры Анжалікі паведамілі пра яе знікненне. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязі з Мельнікавай няма з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Па інфармацыі польскіх сілавікоў, яна пакінула Польшчу за некалькі тыдняў да таго. Праз яе праходзілі гранты Каардынацыйнай рады, перад знікненнем яна паведамляла пра хуткае атрыманне траншу памерам каля 100 тысяч еўра[5]. Сям'яУ разводзе, мае дзвюх дачок: Ганну і Таццяну. Былы муж, Андрэй Мельнікаў, спецыяліст па ІТ[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia