Антаніна Іванаўна Абрамава
Антаніна Іванаўна Абрамава (1 сакавіка 1926, с. Канскае, Прыморскі край) — беларускі мастак у галіне прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло). БіяграфіяУ 1953 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай. Вучылася ў Аляксандра Дэйнекі, Уладзіміра Фаворскага[1]. Дыпломная праца — вітраж для будынка вакзала ў Валгаградзе[2]. З 1959 на Барысаўскім хрусталёвым заводзе (з 1960 галоўны мастак, з 1969 старшы мастак)[1]. Творчасць![]() Карысталася пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем[3]. Распрацавала новую грань, што дазволіла з большай дакладнасцю перадаваць выяўленчыя кампазіцыі ў таўстасценных дэкаратыўных вазах і стравах («Беларуская сюіта»). Першая ўжыла метад штампа ў масавых шкляных вырабах[1]. Як мастак, звязаны з вытворчасцю, стварала ўзоры бытавога посуду. Вялікімі тыражамі завод выпускаў яе камплекты — «Гарох», «Качаняты», «Матавая стужка», наборы куфляў, прыборы для варэння і дэсэрту. Мастачка звярталася і да дэкаратыўных рэчаў. Цікавыя яе працы ў каляровым хрусталі і шкле, якія часта экспанаваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках[2]. Сярод работ — дэкаратыўныя вазы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Тапаз», «Праца», «Памяць Перамогі», «Юбілейны салют»[4]. Антаніна Абрамава брала ўдзел у выстаўках з 1955 года[1]. УзнагародыУзнагароджана двума сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР[1], Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[2]. Сям'яСын — Мікалай Канстанцінавіч Абрамаў (нар. 1956), таксама мастак. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia