Траўле́нне[1][2][3] ў тэхніцы — працэс растварэння паверхні цвёрдых матэрыялаў у практычных мэтах (у адрозненне ад карозіі).
Траўленне пячатных плат
Існуюць тэхналагічнае траўленне (для апрацоўкі, змены формы і колеру паверхні металаў, паўправаднікоў, шкла, драўніны і іншых матэрыялаў) і структурнае (для выяўленне структуры і дэфектаў крышталічных матэрыялаў, дыягностыкі рудных матэрыялаў). Траўленне можа выконвацца хімічным і электрахімічным спосабамі. Электрахімічнае траўленне мае перавагі, бо забяспечвае лепшую чысціню апрацоўкі і валодае большымі магчымасцямі па кіраванню працэсам[4].
Тэхналагічнае траўленне (хімічнае і электрахімічнае) выкарыстоўваецца для ачысткі ад акаліны, іржы, атрымання розных паверхняў металічных паўфабрыкатаў, пры вырабе пячатных плат, форм і клішэ ў паліграфіі, пры лужэнні і пайцы, у мікраэлектроннай тэхналогіі, апрацоўцы шкла (плавікавай кіслатой або растворамі яе солей[5]) для ўтварэння на ім малюнка або матавай паверхні і інш.
Структурнае траўленне выкарыстоўваецца ў навуковых даследаваннях, прыкладной мінералогіі, у прамысловасці для кантролю структуры розных матэрыялаў.
Травле́ние / Инденбаум Г. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 129—130. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Травле́ние // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 550. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
Травле́ние // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 550. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
Раков Э. Г.Травление химическое // Химическая энциклопедия: в 5 т(руск.) / Зефиров Н. С. (гл. ред.). — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — Т. 4: Пол—Три. — С. 616. — 639 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-039-8.