Мікалай Канстанцінавіч Абрамаў

Мікалай Канстанцінавіч Абрамаў
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1956(1956-06-27) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Маці Антаніна Іванаўна Абрамава
Род дзейнасці мастак-дэкаратар, кераміст
Вучоба
Член у

Мікалай Канстанцінавіч Абрамаў (нар. 27 чэрвеня 1956, г. Саратаў, Расія) — беларускі мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1956 года ў Саратаве у сям'і мастачкі Антаніны Абрамавай (нар. 1926). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].

Жыве ў г. Барысаве[1].

Творчасць

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст. Асноўныя творы: дэкаратыўная кампазіцыя «Пераможаны», дэкаратыўныя пласты «Мірскі нацюрморт», «Нацюрморт з вазаю», «Нацюрморт лясны», дэкаратыўны свяцільнік у актавай зале Дома творчасці Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі, набор для кавы «3 гарэлкаю», сервіз для чаю «Шакаладны»[1].

Крыніцы

  1. а б в г Абрамаў Мікалай Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya