Антаніна Іванаўна Васільева
Антаніна Іванаўна Васільева (27 снежня 1910, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 1 студзеня 1997, Тэль-Авіў, Ізраіль) — савецкая ўкраінская артыстка балета, педагог. Народная артыстка Украінскай ССР (1946). БіяграфіяАнтаніна Васільева нарадзілася 14 (27 снежня) 1910 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1930 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (педагог — А. Я. Ваганава). У 1930—1935 — салістка ЛГАТАБ імя С. М. Кірава. У тым жа годзе дэбютавала на сцэне тэатра ў партыі Тао Хоа. У 1935—1937 — салістка Адэскага тэатра оперы і балета. У 1937—1956 — салістка КНАТОБ імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1956—1972 — педагог Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча. У 1966—1972 — мастацкі кіраўнік Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча. ТворчасцьСярод партый: Раймонда («Раймонда» А. К. Глазунова), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Сванільда , Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні), Тао Хоа, Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Папялушка («Папялушка» С. С. Пракоф’ева); Лілея («Лілея» К. Данькевіча), Маўка («Лясная песня » Скарульскага ), Расціслава («Расціслава» Г. Жукоўскага ) і інш. Паставіла ў Данецкім тэатры оперы і балета «Лебядзінае возера» і «Папялушку» (1965, сумесна з Я. В. Зайцавым) ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia