Антарктычны антыцыклон

Антарктычны антыцыклон — вобласць высокага атмасфернага ціску над Усходняй Антарктыдай.

Апісанне

Праяўляецца на працягу ўсяго года. Асабліва ўстойлівы зімой (чэрвень — жнівень), калі ў час палярнай ночы мацярык моцна выхалоджваецца (тэмпература ледавіковага покрыва апускаецца да −55 °C, паветра — да −89,3 °C). На перыферыі антарктычнага антыцыклону слабыя ўсходнія вятры, якія ў зоне ледавіковага схілу ператвараюцца ў сцёкавыя і ўраганныя. Найбольшы ціск у цэнтры антарктычнага антыцыклону на плато Савецкае (4000 м над узроўнем мора). Пераважае бязвоблачнае, вельмі халоднае і сухое надвор'е. Назіраецца асяданне паветра ў працэсе кампенсацыі сцёку яго з мацерыка. На вышыні антарктычнага антыцыклону замяшчаецца каляпалярнай дэпрэсіяй — зонай нізкага ціску.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya