Антоніа Гансалес Веласкес
Антоніа Гансалес Веласкес (ісп.: Antonio González Velázquez; 2 ліпеня 1723, Мадрыд — 18 студзеня 1793 года або 18 студзеня 1794, Мадрыд) — іспанскі мастак. БіяграфіяНарадзіўся ў 1723 годзе ў Мадрыдзе ў сям'і скульптара Пабла Гансалеса Веласкеса. У 1747 атрымаў ад Акадэміі Сан-Фернанда адукацыйны грант для паездкі ў Рым, дзе вучыўся ў майстэрні Карада Джаквінта і ўжо ў наступным годзе прыняў удзел у роспісе царквы Сантысіма-Трыніта-дэльі-Спаньёлі, якая належала іспанскай галіне манаскага ордэна трынітарыяў. У 1752 годзе мастак вярнуўся ў Іспанію, дзе неўзабаве прыняў удзел у роспісе храма аднаго з манастыроў Мадрыда і купала капэлы базілікі Нуэстра-Сіньёра-дэль-Пілар у Сарагосе, а таксама ў роспісе інтэр'ераў Каралеўскага палаца ў Мадрыдзе. У 1757 годзе Гансалес Веласкес атрымаў званне прыдворнага мастака, а ў 1765 годзе стаў рэктарам Акадэміі Сан-Фернанда. Сярод яго вучняў былі Марыяна Сальвадор Маэлья, за якога ён выдаў сваю дачку, і ўласны сын, Закарыяс Гансалес Веласкес. Як мастак, Гансалес Веласкес пераважна спецыялізаваўся на стварэнні рэлігійных і міфалагічных сцен у палацах і саборах. Ён таксама выканаў шматлікія эскізы для мадрыдскай Каралеўскай фабрыкі габеленаў. Антоніа Гансалес Веласкес памёр у Мадрыдзе ў 1793 годзе. На пасадзе рэктара акадэміі яго змяніў спачатку Франсіска Баеу (1793—1795), а затым зяць, Марыяна Сальвадор Маэлья (1795—1798). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia