Антон Пятровіч Брынскі
Антон Пятровіч Брынскі (руск.: Антон Петрович Бринский; 10 чэрвеня 1906 — 14 чэрвеня 1981) — палкоўнік Савецкай Арміі, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір Аператыўнага разведвальна-дыверсійнага цэнтра «Брук» РУ ГШ ЧА, Герой Савецкага Саюза, пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся 10 чэрвеня 1906 года ў сялянскай сям’і ва ўкраінскім сяле Андрэеўка (цяпер Чэмеравецкі раён Хмяльніцкай вобласці). У 1919 у сышоў у горад Камянец-Падольскі, працаваў у кузні кавалём[1]. Скончыў 9 класаў агульнаадукацыйнай і лесатэхнічную школу. Уваходзіў у ЧАПе, удзельнічаў у барацьбе з бандытызмам[1]. Састаяў у частках асобага прызначэння (змагаліся з бандытызмам), у 1927 уступіў у ВКП(б), на камсамольскай рабоце. У 1926 годзе скончыў Камянец-Падольскую партыйную школу, у 1927 годзе ўступіў ва Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў)[2] і прайшоў навучанне ў Камянец-Падольскай раённай партыйнай школе. Працаваў сакратаром Стараўшыцкага раённага камітэта камсамола і старшынёй выканаўчага камітэта Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці. На службе ў Чырвонай Арміі[3] з 1928 года. Удзельнік вызваленчага паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь 1939 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайныПачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў каля Беластока камісарам 59-га разведвальнага батальёна 2-й Беларускай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі імя М. В. Фрунзэ 1-га стралковага корпуса 10-й арміі Заходняга фронту. У першы бой з ворагам уступіў 22 чэрвеня 1941 пры абароне крэпасці Асавец[1], на чале зводнай дывізіі прыкрываў адыход 6-га кавкорпуса, у складзе групы генерала Болдзіна ўдзельнічаў у спробе адбіць заняты немцамі Мінск. Патрапіўшы ў акружэнне, з васямнаццаццю байцамі перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы ў Мінскай і Віцебскай абласцях. У кастрычніку далучыўся да атрада дэсантнікаў з ГРУ ГШ ЧА на чале з Р. М. Ліньковым. Са жніўня 1941 г. па красавік 1944 г. знаходзіўся ў распараджэнні ГРУ Генеральнага штаба Чырвонай арміі, выконваў спецыяльныя заданні ў тыле немцаў. Партызанская мянушка — «дзядзька Пеця». Арганізаваў шэраг атрадаў. У маі 1942 года прайшоў 600 км па тылах ворага ў месцы з больш развітой сеткай чыгунак. У трохвугольніку дарог Пінск-Баранавічы-Лунінец разгарнуў дыверсійную працу, за «ўзорную арганізацыю» якой у студзені 1943 года быў узнагароджаны ордэнам Леніна. У лістападзе 1942 года, здзейсніў рэйд у Заходнюю Украіну, усталяваў сувязь з падпольшчыкамі і партызанамі Валынскай і Ровенскай абласцей. У пачатку 1943 брыгада Брынскага зладзіла шэраг правакацый, у выніку якіх пачаліся рэпрэсіі нямецкага камандавання супраць украінскіх паліцэйскіх[4]. Таму апошнія сышлі ў лясы, далучыўшыся да украінскіх партызан[5]. На думку некаторых гісторыкаў, такое змяненне суадносін сіл выклікала эскалацыю польска-ўкраінскага канфлікту на Валыні[6]. Да новага 1943 года Брынскі арганізаваў партызанскую брыгаду асобага прызначэння, а ў жніўні 1943 пад выглядам партызанскага злучэння падрыўнікоў па загаду кіраўніцтва РУ ГШ КА арганізаваў Аператыўны разведвальна-дыверсійны цэнтр і ўзначаліў яго. 13 кастрычніка 1943 года яго атрад спаліў сяло Старая Рафалаўка (цяпер Уладзімірацкага раёна Ровенскай вобласці Украіны), забіўшы каля 60 чалавек, сярод якіх былі і дзеці[7]. У студзені 1944 прысвоена званне падпалкоўніка. Партызаны ГРУ А. П. Брынскага зрабілі каля 5000 дыверсій на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы: пусцілі пад адхон звыш 800 эшалонаў, спалілі больш за 500 аўтамашын, 73 танка, узарвалі каля 100 мастоў. «За Ваш геройскі подзвіг, выяўлены пры выкананні баявога задання ў тыле праціўніка», як сказана ва Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года падпалкоўніку Брынскаму Антону Пятровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3349). У сакавіку 1944 года хворага Антона Пятровіча вывезлі з варожага тылу ў Маскву. У войска ён вярнуўся ўжо пасля заканчэння вайны. У пасляваенныя гады службу праходзіў у г. Горкім[1]. Пасля вайныУ 1945 годзе скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы каманднага складу «Стрэл», у 1952 годзе — курсы камандзіраў дывізій. З 1955 года палкоўнік А. П. Брынскі ў запасе. З’яўляўся членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны. У адстаўцы займаўся актыўнай літаратурнай дзейнасцю, з 1961 года састаяў у Саюзе журналістаў СССР, з 1968 — у Саюзе пісьменнікаў СССР. Аўтар шэрагу мастацкіх і дакументальных кніг. Памёр 14 чэрвеня 1981 года ў горадзе Горкім. Пахаваны на Бугроўскіх могілках. Сям’я
Узнагароды
Памяць![]() Яго імя носяць вуліцы ў Ніжнім Ноўгарадзе і Луцку, а таксама дзіцячая бібліятэка і Дом дзіцячай культуры ў Ніжнім Ноўгарадзе. У райцэнтры Маневічы (Валынь, Украіна) каля будынка сярэдняй школы № 2 яго імя ўсталяваны бюст. А. П. Брынскі — ганаровы грамадзянін г. Луцк На доме № 46 па вул. Грузінскай у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ён жыў у 1946—1971, устаноўлена мемарыяльная дошка. У Цэнтральным архіве Ніжагародскай вобласці дачкой Валянцінай, выпускніцай Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута, створаны персанальны фонд А. П. Брынскага Р-398 з пяці вопісаў, 1878 спраў. А. П. Брынскі стаў прататыпам аднаго з юных герояў аповесці Уладзіміра Бяляева «Старая крэпасць»[1]. У 2006 годзе да 100-годдзя А. П. Брынскага створаны тэлефільм «Залатая зорка № 3349», выдавецтвам «Дзятлавы горы» апублікаваны кампендыем кніг «Антон Бринский: Страницы жизни», ІГЦ «Марка» да 100-годдзя А. П. Брынскага выпушчаны паштовы канверт з яго партрэтам[8]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia