Антон Сцяпанавіч Барэйша
Антон Сцяпанавіч Барэйша (1858, Пінскі павет, Мінская губерня — 1924, Іркуцкая губерня) — рэвалюцыянер-народнік, сябра партыі «Народная воля»[1]. БіяграфіяБеларус, з сялян Марачанскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, нарадзіўся ў фальварку Любаполь (цяпер ува Украіне, каля вёсак Любынь і Лакныця). Бацька, Стэфан (Сцяпан) Ігнатавіч Барэйша валодаў домам у Мінску па вуліцы Мацвееўскай, 29. Скончыў Беластоцкае рэальнае вучылішча. Паступіў у 1877 годзе ў Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Выключаны з другога курсу за ўдзел у студэнцкіх беспарадках. Не быў прыняты ў Пятроўскую земляробчую акадэмію і ў 1879 у жыў у сяле Бацішчава Смаленскай губерні ў «інтэлігенцкай супольнасці» прафесара А. М. Энгельгардта . Трапіў праз гэта пад паліцэйскі нагляд. Вярнуўся ў Санкт-Пецярбург у студзені 1880 года. Пад уплывам таварыша з рэальнага вучылішча Ігната Грынявіцкага, разам з якім ён жыў, увайшоў з восені 1880 года ў нарадавольніцкую працоўную групу. У канцы снежня 1880 года працаваў у нарадавольскай лятучай друкарні на Траецкай вуліцы (гаспадары М. Цяцёркам і Г. Гельфман), дзе друкавалася «Рабочая газета»[1] і дзе сустракаўся з М. М. Каладкевічам , А. І. Жалябавым і Р. П. Ісаевым . З пачатку студзеня па 3 сакавіка 1881 года працаваў у нарадавольскай друкарні на Падольскай вуліцы (гаспадары М. Ф. Грачэўскі і П. С. Іваноўская ). У пачатку сакавіка 1881 года з’ехаў у Маскву і ўдзельнічаў у абмеркаваннях плану прапаганды сярод працоўных з таварышамі. Жыў у Маскве з пашпартам Гарбунова. У верасні 1881 года вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе жыў з прозвішчам Ігнацьеў. Удзельнічаў у сходах нарадавольцаў і вёў прапаганду сярод рабочых. Арыштаваны ў Санкт-Пецярбургу 18 снежня 1881 года пад прозвішчам селяніна Аляксея Нікалаева. Зняволены 26 снежня 1881 года ў Трубяцкі бастыён Петрапаўлаўскай крэпасці[1], 7 студзеня 1882 года пераведзены ў Дом папярэдняга зняволення; зноў утрымліваўся ў Трубяцкім бастыёне з 14 сакавіка 1882 года па 23 сакавіка 1883 года, пасля чаго зноў пераведзены ў Дом папярэдняга зняволення. Прыцягнуты да дазнання ў справе тэрарыстычнай фракцыі расійскай сацыяльна-рэвалюцыйнай партыі. Раскаяўся і даў падрабязныя паказанні. Паводле найвышэйшага загаду ад 2 лютага 1883 года адданы пад суд. Судзіўся з 28 сакавіка па 5 красавіка 1883 года ў Асобай Прысутнасці Кіраўнічага Сената па працэсе 17-ці (Ю. М. Багдановіч , М. Ф. Грачэўскі , П. А. Целалаў, А. В. Прыбылёў і інш.) Прысуджаны да пазбаўлення ўсіх правоў стану і да катаржных работ у рудніках на 15 гадоў[1], пры чым суд хадайнічаў аб замене гэтага пакарання ссылкай на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры з пазбаўленнем усіх правоў стану. Паводле найвышэйшай канфірмацыі прысуду 28 мая 1883 года сасланы ў Сібір з пазбаўленнем усіх правоў. Паселены ў горадзе Кірэнску Іркуцкай губерні. Каля 1886 года пераведзены ў вёску Варонінскую пад Кірэнскам. У 1889 годзе пераехаў з дазволу на Ілімскі саляварны завод (Кірэнская акруга), дзе атрымаў месца працы. У 1888 годзе ажаніўся з Сафіяй Андрэеўнай Івановай . Па ўжыванні да яго ў 1890 года маніфеста 15 мая 1883 года, а ў 1892 годзе — найвышэйшага ўказа 17 красавіка 1891 года атрымаў права прыпіскі ў мяшчане, а па заканчэнні 14-гадовага тэрміну ссылкі з 7 жніўня 1883 года меў права абраць месца жыхарства па-за сталіцай і сталічнымі губернямі з ужываннем на 5 гадоў галоснага нагляду і з аднаўленнем некаторых правоў. У 1892 годзе пераведзены ў Ніжняудзінск і ў 1893 годзе прыпісаны да ніжняудзінскага мяшчанскага таварыства. У 1892 годзе атрымаў месца дарожнага майстра ў сяле Кімільтэй Ніжняудзінскага павета Іркуцкай губерні. У 1895—1900 гадах жыў у Кірэнску, служыў на параходзе «Сынок» гандлёва-прамысловай кампаніі «Ганна Громава і сыны». У 1900 годзе з'ехаў з Сібіры і з 1902 года жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, служыў у волжскім параходстве Санкт-Пецярбургскай страхавой і транспартнай кампаніі «Надзея». Памёр у Сібіры ў 1924 годзе. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia