Антон Яўгенавіч Мацвеенка
Антон Мацвеенка (нар. 3 верасня 1986, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро». У 2010 годзе выступаў за мінскае «Дынама», але ў хуткім часе вярнуўся ў Магілёў. Застаўся ў «Дняпры» пасля яго вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011. Дапамог магілёўскаму клубу па выніках наступнага сезона вярнуць месца ў эліце, стаў адным з найлепшых ігракоў Першай лігі. «Гомель»У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»[4]. У «Гомелі» стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, хоць да таго гуляў выключна ў якасці паўабаронцы. Адразу стаў асноўным іграком і ў выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2013. Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У маі 2014 года вярнуўся на поле, але спачатку толькі выхадзіў на замену, і толькі ў ліпені 2014 года замацаваўся ў аснове. Стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага паўабаронцы, на якой і дагуляў да канца сезона 2014. У канцы лістапада 2014 года пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[5]. «Тарпеда-БелАЗ»22 студзеня 2015 года Антон прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У гэты ж дзень падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[7]. Быў іграком асновы тарпедаўцаў, але не здолеў праявіць сябе: у 12 матчах за жодзінцаў (11 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) адзначыўся толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны[8]. «Кайсар»Яшчэ ў якасці футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» Мацвеенка ў чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кайсары»[9]. У ліпені афіцыйна стаў іграком клуба з Кызыларды[10]. Трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету з Прэм’ер-лігі. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў «Кайсар»[11]. Вяртанне ў БеларусьУ студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[12]. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай» і перайшоў у «Мінск»[13], дзе замацаваўся ў якасці правага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў сталічны клуб. «Віцебск»У студзені 2017 года некаторы час трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром», але неўзабаве стаў іграком «Віцебска»[14]. У складзе віцебскага клуба стаў іграком асновы, у сезоне 2017 выступаў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2018 з 12 галамі стаў найлепшым бамбадзрам каманды, дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У 2019—2021 гадах заставаўся трывалым іграком асновы віцябчан. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[15]. У сезоне 2022 стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[16]. У пачатку 2024 года завяршыў прафесійную кар’еру[17][18]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia