Антысавецкае паўстанне ў Горках![]() Антысавецкае паўстанне ў Горках (6–7 сакавіка 1918 года) — антыбальшавіцкае паўстанне, якое адбылося ў горадзе Горкі Магілёўскай губерні ў сакавіку 1918 года супраць савецкай улады. У выніку паўстанцам удалося захапіць уладу ў горадзе на два тыдні[1]. ПерадумовыУ пачатку 1918 года на тэрыторыі Беларусі адбыўся шэраг сялянскіх і гарадскіх паўстанняў, выкліканых самавольствам бальшавіцкай улады, дзеяннямі ЧК, харчовых атрадаў і камісараў[2]. У Горках напружанасць нарастала з канца лютага: мясцовыя рабочыя патрабавалі выплаты заробкаў. Пачатак падзей5 сакавіка 1918 года павятовы выканкам, які складаўся пераважна з бальшавікоў, склікаў 4-ы з’езд рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, але праз набліжэнне фронту з’езд быў скасаваны. Выканкам распачаў эвакуацыю ў фальварак Собалева, але перад ад’ездам вымушаны быў узяць пазыку ў гарадскіх арганізацый, каб выплаціць заробкі рабочым, якія адмовіліся яго адпусціць без выканання гэтага патрабавання. Пасля ад’езду камісараў у горадзе быў утвораны новы выканкам без удзелу бальшавікоў. Цэнтрам арганізаванага супраціву стаў Камітэт самаабароны. Узброенае супрацьстаянне6 сакавіка ў фальварку Собалева атрымалі вестку пра падпісанне Брэсцкага міру. Старшыня Горацкага выканкама Маісееў вярнуўся ў горад, каб абвясціць пра вяртанне савецкай улады, але быў варожа сустрэты натоўпам і збіты. Яго затрымалі і змясцілі ў турму. Наступным днём бальшавікі вярнуліся ў горад з атрадам чырвонаармейцаў, вызвалілі Маісеева, што выклікала яшчэ большы супраціў і прывяло да ўзброенага канфлікту. Падчас яго быў забіты чырвоны камісар Сцяпан Пагодзін. Арганізатары паўстанняПаводле звестак з архіваў і следчых матэрыялаў, групу паўстанцаў узначаліў А. Л. Рубанаў, сярод арганізатараў і ўдзельнікаў паўстання былі:
Паводле афіцыйнай версіі, смяротнае раненне чырвонаму камісару Сцяпану Пагодзіну нанёс судовы дзеяч Абрамкоўскі, а Ратноўскі і іншыя дабівалі яго. Разгром паўстанняМаісееў уцёк з горада і накіраваўся на станцыю Красное па дапамогу. У горад ён вярнуўся разам з 1-м конным Аршанскім атрадам пад кіраўніцтвам Сцяпанава. Вяртанне савецкай улады ў Горкі адбылося прыкладна 14 сакавіка. Такім чынам, паўстанцы фактычна кантралявалі Горкі амаль два тыдні. НаступствыНа 5-м з’ездзе саветаў Горацкага павета 15 сакавіка 1918 года Маісееў выступіў з дакладам пра падзеі, назваўшы іх контррэвалюцыйным выступленнем. Ён пералічыў 29 асоб, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. Да перадачы справы ў губернскі ваенрэўтрыбунал былі арыштаваныя толькі чатыры чалавекі — Ждановіч, Кандраценка, Мікалаеў і Вязаў. Іншыя ўдзельнікі паўстання або ўцяклі, або хаваліся за мяжой. ЗначэннеПаўстанне ў Горках стала адной з найбольш значных праяў антысавецкага супраціву ў гісторыі горада. Яно адлюстроўвае сацыяльную і палітычную напружанасць, выкліканую палітыкай ваеннага камунізму і насіллем з боку савецкай улады на раннім этапе яе ўсталявання. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia