Ануфрый Тамаш Карытынскі
Ануфрый Тамаш Карытынскі (14 снежня 1719 — студзень 1770) — дзеяч каталіцкай царквы, паэт, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся ў Мазовіі. У 1735 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію, выкладаў паэтыку ў Гародні (1744—1745). У 1745 выйшаў з ордэна. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. У 1751—1752 жыў у Крыстынаполю ў Францішка Салезія Патоцкага , потым у Боцьках у Караля Юзафа Сапегі. З 1754 года сакратар Гераніма Фларыяна Радзівіла ў Белай і Слуцку. Пасля яго смерці ў 1760 жыў у Марціна Матушэвіча ў Ратне. З 1761 года пры двары кракаўскага біскупа Каятана Ігнацы Солтыка . З 1764 сакратар белзскага ваяводы Цэтнера. Аўтар паэмы «Алькеніцкая бітва» (напісана ў 1760, часткова выдадзена ў 1841, цалкам — у 1843), вершаў у гонар сваіх апекуноў Аляксандра Аўгуста, Адама і Ізабелы Чартарыйскіх, Андрэя Замойскага . Магчыма, з’яляецца аўтарам «Трэнаў над смерцю князя Гераніма Фларыяна Радзівіла» (Treny nad śmiercią Xcia Hieronima Floriana Radziwiłła, Вільня, 1766). Набыў вядомасць як перакладчык Гарацыя.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia