Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў
Апанас Дзмітрыевіч Шамянкоў (22 лютага 1896, вёска Гніліца, цяпер аграгарадок Леніна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 8 сакавіка 1972, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяСкончыў Кіеўскія пяхотныя курсы (1919), аб’яднаную Кіеўскую школу камандзіраў РСЧА (1927), паскораны курс Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ (1942), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1950). У арміі з 1915 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Камандзір стралковай дывізіі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6.04.1945 г. за фарсіраванне ракі Вісла, вызваленне горада Познань. У 1945 годзе А. Д. Шамянкову прысвоена званне генерал-лейтэнанта. З 1953 года ў запасе. Аўтар кнігі «Штурм цытадэлі» (1969). Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia