Аповесць мінулых гадоў (мультфільм)
«Аповесць мінулых гадоў» — серыя гісторыка-пазнавальных мультфільмаў пра ўзнікненні гербаў беларускіх гарадоў, выпушчана студыяй «Беларусьфільм». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Ігар Волчак. Мультфільмы зняты ў змяшанай тэхніцы, першая серыя выйшла ў 2006 годзе[1]. МультфільмыАповесць мінулых гадоў (2006)У першым фільме распавядаецца гісторыя ўзнікнення гербаў некалькіх абласных цэнтраў — Мінска, Брэста і Гродна. Мультфільм доўжыцца 6 хвілін. Аўтар сцэнара — Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Ігар Волчак, Міхаіл Тумеля, Аляксандр Ленкін і Уладзімір Пяткевіч[1]. Аповесць мінулых гадоў 2 (2007)Працяг гісторыі пра ўзнікненне гербаў абласных цэнтраў Беларусі, гэтым разам Гомеля, Віцебска і Магілёва. Працягласць — 7 хв. 22 сек. Аўтар сцэнара — М. Песелева. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Наталля Хаткевіч, Ірына Кадзюкова, Аляксандр Ленкін і Міхаіл Тумеля[2]. Аповесць мінулых гадоў 3 (2008)У новую мультыплікацыйную карціну ўвайшлі фільмы пра гербы Полацка, Шклова, Мазыра, Червеня, Пружан і Наваградка — па адным горадзе з кожнай вобласці. Працягласць мультфільма складае 13 хвілін. Аўтары сцэнара: Міхаіл Тумеля і Яўген Надтачэй. Рэжысёры-пастаноўшчыкі — Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Наталля Касцючэнка, Наталля Хаткевіч, Яўген Надтачэй і Таццяна Кубліцкая[3]. Аповесць мінулых гадоў 4 (2010)У чацвёртай частцы распавядаецца пра гербы такіх гарадоў, як Браслаў, Карэлічы, Лагішын, Брагін, Горкі і Заслаўе. Працягласць серыі складае 13 хвілін. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Ірына Кадзюкова, Наталля Хаткевіч, Яўген Надтачей і Наталля Касцючэнка[4]. Аповесць мінулых гадоў 5 (2012)Аповед пра гербы Косава, Салігорска, Быхава, Турава, Слоніма і Копысі. Працягласць мультфільма 13 хвілін. Аўтар сцэнара — Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Юлія Цітова, Таццяна Кубліцкая, Аляксандр Ленкін і Наталля Касцючэнка[5]. Аповесць мінулых гадоў 6 (2014)У гэтай серыі аповед ідзе пра гербы Лельчыц, Бабруйска, Ліды, Слуцка, Гарадка і Пінска. Працягласць серыі складае 13 хвілін[6]. Упершыню ў серыяле скарыстана пластылінавая анімацыя (сюжэт пра герб Бабруйска)[7][8]. Аўтары сцэнара: Вольга Пцічкіна, Сяргей Булыга, Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Яўген Надтачэй і Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Міхаіл Тумеля, Ірына Тарасава, Наталля Касцючэнка, Руслан Сінкевіч, Марыя Матусевіч, Ксенія Мар'янкава і Яўген Надтачэй[6][9]. Прызы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia