Герб Горак
Герб Горак — геральдычны сімвал Горак, праект якога з’явіўся 27 жніўня 1867: «у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па адным зялёным коласе»[1]. ГісторыяУ 1862 годзе Б. Кёне распрацаваў праект герба Горак па новых правілах гарадскіх гербаў, якія былі прыняты ў 1857 годзе. Але гэты праект не быў зацверджаны. У 1867 годзе Б. Кёне распрацаваў яшчэ адзін праект герба, які быў зацверджаны 27 жніўня 1867 года. І ў Палажэнні аб гербе горада ад 27 жніўня 1867 г. гаварылася:
На працягу гісторыі Горак герб змяняўся: знікла вежа з зубцамі і герб Магілёўскай губерні, выгляд атрымаўся такім: у залатым полі тры чорныя горкі, а з іх вырастае па адным зялёным коласе. У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 мая 2001[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 63. Афіцыйнае апісанне:
![]() 21 жніўня 2012 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарот паштовую марку «Герб Горак» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі»[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia