У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Булыга.
Сяргей Аляксеевіч Булыга (17 верасня 1953, Мінск — 24 кастрычніка 2021) — рускі пісьменнік і сцэнарыст у Беларусі.
Біяграфія
У 1975 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-электрык, у 1981 годзе — Вышэйшыя двухгадовы курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. Друкаваўся з 1980 года. Член Саюза кінематаграфістаў Беларусі (1991), Саюза расійскіх пісьменнікаў (1999).
Аўтар казачнай фантастыкі, апавяданняў і казак для дзяцей і дарослых, кінасцэнарыяў, раманаў і аповесцей у жанры гістарычнай фантастыкі. Публікаваўся на рускай, беларускай, украінскай, польскай і англійскай мовах.
У 2013—2015 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса фантастыкі «Космопорт».
Жыў у Мінску.
Памёр 24 кастрычніка 2021 года ад ускладненняў каранавіруснай інфекцыі[1].
Узнагароды
Бібліяграфія
- «Шпоры на босу ногу»: прыгодніцкая аповесць з эпохі напалеонаўскіх войн. — М., 1990
- «Бродяга и фея»: зборнік апавяданняў фэнтэзі. — Минск: Эридан, 1991
- «В среду, в час пополудни»: гістарычны, з элементамі фэнтэзі і містыкі, раман пра паўлегенларнага князя Усяслава Чарадзея, дзеі адбываюцца ў XI ст. — М.: Армада, 1997
- «Тюрем-тюремок»: суровыя казкі для дарослых. — Минск: Met, 2000
- «Чёрная сага»: раман фэнтэзі. — М.: Вече, 2002
- «Ведьмино отродье»: раман фэнтэзі. — М.: Вече, 2002
- «Чужая корона»: раман фэнтэзі. — М.: ЭКСМО, 2004
- «Шпоры на босу ногу»: гісторыка-прыгодніцкі раман пра вайну 1812 года на тэрыторыі Беларусі. — М.: Вече, 2006
- «Железный волк»: пашыраная версія гістарычнага, з элементамі фэнтэзі і містыкі, рамана пра паўлегендарнага князя Усяслава Чарадзея і яго эпоху. — М.: Вече, 2006, перавыданне — М.: Вече, 2014, дадатковае перавыданне — М.: Вече, 2018.
- «Жаркое лето 1762-го»: гісторыка-прыгодніцкі раман, з элементамі фантастыкі, пра звяржэнне імператара Пятра III; — М.: Вече, 2009
- «Углицкое дело», гісторыка-дэтэктыўны раман пра раскрыццё аднаго з самых загадкавы злачынстваў у гісторыі Расіі — гібелі царэвіча Дзмітрыя Іванавіча ў Углічы ў 1591 годзе. — М.: Вече, 2011, перавыданне — М.: Вече, 2018
- «Царское дело», гісторыка-дэтэктыўны раман пра падзеі пасля загадкавай смерці цара Івана Грознага ў сакавіку 1584-го года; — М.: Вече, 2013, перавыданне — М.: Вече, 2018
- «Грозное дело», гісторыка-дэтэктыўны раман пра раследаванне раптоўнай смерці царэвіча Івана Іванавіча ў Аляксандравай слабадзе ў лістападзе 1581 года; — М.: Вече, 2015; перавыданне — М.: Вече, 2018
- «Правило правой руки»: зборнік, аднайменная аповесць і апавяданні розных кірункаў фантастыкі. — Иерусалим: Млечный Путь, 2016
- «Сибирское дело» : гісторыка-прыгодніцкі раман пра раследаванне гібелі атамана Ермака Цімафеевіча, дзеі адбываюцца ў Сібіры ў 1586 годзе; — М.: Вече, 2017
- «Золотое дело»: гісторыка-прыгодніцкі раман з элементамі містыкі пра пошукі легендарнай Залатой Бабы, дзеі адбываюцца ў Сібіры, у Югорскай зямлі, у 1596 годзе; — М.: Вече, 2018
- «Огненные буквы»: зборнік апавяданняў, гарадское фэнтэзі пра хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняга школьнага ўзросту. — Минск: Книжный Дом, Литера Гранд, 2018
- «Дикий физик»: зборнік апавяданняў, гарадское фэнтэзі пра хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняга школьнага ўзросту. — Минск: Книжный Дом, Литера Гранд, 2019
- «Тень Серебряной горы»: прыгодніцкі, з элементамі містыкі раман пра адзін загадкавы эпізод шматлікіх руска-чукоцкіх войнаў, дзеі адбываюцца на Калыме і Чукотцы ў 1737 годзе; — М.: Вече, 2019
- «Персидское дело»: гісторыка-прыгодніцкі раман пра дастаўку дзіўнага звера «слон» з Персіі ў Маскву ў 1593 годзе; — М.: Вече, 2020.
Крыніцы
|