Аркадзь Іосіфавіч Савініч
Аркадзь Іосіфавіч Савініч (1866 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1]. БіяграфіяДзяцінства і адукацыяНарадзіўся ў 1866 годзе[1]. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Вялікалуцкім і Віленскім рэальных вучылішчах[1]. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1885 годзе і скончыў курс у 1890 годзе па першым разрадзе[1]. Прафесійная дзейнасцьЯшчэ ў час канікул 1887 і 1888 гадоў А. Савініч быў на практычных занятках па службе шляху і будынкаў Лібава-Роменскай чыгункі, а ў 1889 годзе — пры работах па ўнутранай аддзелцы храма Святога Уладзіміра ў Херсанесе Таўрычаскім[1]. Пасля заканчэння навучання ў Інстытуце, А. Савініч быў памочнікам галоўнага архітэктара, акадэміка М. Чагіна, пры працах па ўнутранай аддзелцы, а таксама пры пабудове новай царквы ў маёнтку А. Г. Кузняцова «Фарос» ля Байдарскіх варот[1]. У 1890 годзе А. Савініч прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту , а ў 1891 годзе — да канцылярыі обер-пракурора Святога Сінода. З 1892 года Савініч займае пасаду малодшага інжынера будаўнічага аддзялення арэнбургскага губернскага праўлення[1]. Не пазней 1908 года стаў гродзенскім губернскім інжынерам[2]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia