Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч
Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в.Кулакі, Салігорскі раён Мінскай вобласці — 18 студзеня 1967) — беларускі празаік. БіяграфіяНарадзіўся 8 жніўня 1912 года ў в. Кулакі ў сялянскай сям’і. Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 годзе бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям’ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі РСФСР. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў[3]. У 1940 годзе завочна скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 годзе вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым — Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954. З 1954 года жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Апошнія гады жыцця былі асабліва творча актыўныя. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. ТворчасцьПершае апавяданне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка». Творчасці Аркадзя Чарнышэвіча ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сялянскай псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітызм, багатая мова.[4] Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969). Бібліяграфія
Ушанаванне памяціЯго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia