Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў
Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в. Сычык, Крычаўскі раён, Магілёўская акруга — 28 снежня 2017[2], Мінск) — беларускі літаратуразнавец і крытык[3]. Кандыдат філалагічных навук (1960)[3], прафесар. БіяграфіяНарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў в. Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай акругі. У 1945—1948 вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. У 1948—1952 у Магілёўскім педагагічным інстытуце[3]. У 1952—1955 у аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1955-59 працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце[3], у 1959-64 у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 дацэнт БДУ[3], дзе выкладаў на філалагічным факультэце. Член беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Член СП СССР і Беларусі з 1961. Бацька Людмілы Сіньковай. Памёр 28 снежня 2017 года ў Мінску[4]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 135-/5/8)[5]. Навуковая дзейнасцьДрукаваўся з 1957[3]. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-66)[3]. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia