Аркадзь Львовіч Бяссмертны
Аркадзь Львовіч Бяссмертны (24 красавіка (6 мая) 1893, г. п. Сураж — 3 верасня 1955) — беларускі скрыпач , дырыжор, педагог, прафесар (1946)[1]. Заслужаны артыст БССР (1939)[1]. БіяграфіяСкончыў Петраградскую кансерваторыю (1917)[1]. Быў другім скрыпачом у вядомым Мекленбургскім квартэце (ад імя яго заснавальніка рускага мецэната Г. Мекленбург-Стрэліцкага ). У верасні 1915 года ў Віцебску было адчыненае аддзяленне Імператарскага расійскага музычнага таварыства. Ініцыятарамі гэтага былі акрамя Аркадзя Бяссмертнага спявак Васіль Кармілаў і піяністка Фрыда Тэйтэльбаўм-Левінсон[2]. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першых на Беларусі сімфанічнага аркестра і народнай кансерваторыі (1918) у Віцебску[1]. З 1924 г. — дырэктар Беларускага музычнага тэхнікума[1], з 1926 г. — скрыпач-саліст і дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускага радыё. З 1932 г. — педагог Беларускай кансерваторыі[1]. Стваральнік і ўдзельнік (першая скрыпка) Дзяржаўнага струннага квартэта БССР (1934-41)[1]. Узнагароджаны двума ордэнамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia