Сураж (Бранская вобласць)
Сураж (руск.: Сураж) — горад (з 1781 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суражскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 11 089 чалавек. ГеаграфіяГорад размешчаны на рацэ Іпуць (басейн Дняпра), за 177 км у напрамку на паўднёвы захад ад Бранска. Чыгуначная станцыя на лініі Орша — Унеча. Тэрыторыя ў геалагічным сэнсе прымеркавана да Варонежскай антэклізы. Суражскі пахаваны выступ уяўляе падняцце фундамента на заходнім перыклінальным замыканні Варонежскай антэклізы, цягнецца паўночней горада. ГісторыяПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавайУпершыню Сураж упамінаецца ў ХV ст., калі вялікі князь Казімір аддаў Сураж на рацэ Іпуці свайму дзядзьку князю Міхалу Жыгімонтавічу[2]. У 1454 годзе ён увайшоў у склад утворанага Старадубскага княства як удзел князя Івана Мажайскага. У 1500 годзе князь старадубскі Сямён Мажайскі разам з уладальнікам Ноўгарад-Северскага княства Шамяцічам перайшлі на бок маскоўскага цара Івана III. У 1518 годзе Старадубскае княства перайшло ў валоданне Васіля III і спыніла сваё існаванне. У пачатку XVII ст. Сураж вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэвулінскае перамір’е 1618 года. Ён увайшоў у склад Старадубскага павета Смаленскага ваяводства. У гэты час упамінаецца як сяло Суражычы. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Сураж захапілі маскоўскія войскі. Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыіЗгодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Сураж апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1781 годзе ён атрымаў статус павятовага горада Ноўгарад-Северскага намесніцтва. У гэты час ён пачынае называцца Сураж-на-Іпуці. 4 чэрвеня 1782 года расійскія ўлады даравалі гораду герб «куст каноплі ў залатым полі, у знак багацця гэтай расліны, якой жыхары гандлююць». У 1797 годзе Сураж увайшоў у склад Маларасійскай губерні, у назве горада прыбралі пазнаку месца знаходжання («на-Іпуці»), у 1802 годзе — у склад Чарнігаўскай губерні. У 1846 годзе тутэйшы шляхціч Р. Есімонтаўскі выдаў кнігу «Апісанне Суражскага павета Чарнігаўскай губерні». У гэтай працы ліберальны землеўладальнік шмат піша пра эканамічныя перспектывы роднай старонкі. У этнаграфічным раздзеле кнігі распавядалася пра мясцовых сялян — «ліцвінаў». 11 мая 1865 года з’явіўся праект новага герба Суражу «ў срэбным полі блакітны шыльд з трыма залатымі манетамі, па бардзюры восем блакітных кветак ільну». Аднак, яго так і не зацвердзілі[3]. На 1870 год у горадзе было 318 будынкаў, у тым ліку 3 камяніцы, дзейнічалі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, шпіталь і 42 крамы. На 1897 год — 817 будынкаў, сярод якіх 23 мураваныя, штогод адбываліся 6 кірмашоў, штотыдзень — торг. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, беларусы складалі 67,3 % жыхароў Суражскага павета[4]. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Чарнігаўскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Савецкая ўлада канчаткова ўсталявана ў ліпені 1918 года. Ад 1 студзеня 1919 года ўвайшоў у склад Беларускай ССР, як цэнтр павета («падраёна») Гомельскага раёна[5]. З 16 студзеня 1919 года ў РСФСР, дзе стаў цэнтрам павета Гомельскай губерні (у 1926—1929 гадах у Бранскай губерні). У 1921 годзе Суражскі павет пераназвалі ў Клінцоўскі. У 1929 годзе Сураж стаў цэнтрам раёна Заходняй вобласці, з 1938 года ў Арлоўскай вобласці. Акупаваны германскімі войскамі 17 жніўня 1941 года. Вызвалены савецкімі войскамі 25 верасня 1943 года ў ходзе Бранскай наступальнай аперацыі. З 1944 года ў Бранскай вобласці Расіі, раённы цэнтр (1944–63, і з 1965). Насельніцтва
Рэлігія![]() У канцы XX ст. у Суражы збудавалі новую царкву Звеставання Багародзіцы. ЭканомікаУ Суражы працуюць кардонная фабрыка, швацкая фабрыка «Суражанка», масласыраробчы завод, хлебакамбінат. Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia