Аркадзь Якаўлевіч Адзінец

Аркадзь Якаўлевіч Адзінец
Дата нараджэння 9 жніўня 1895(1895-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца смерці
Род дзейнасці настаўнік
Альма-матар

Аркадзь Якаўлевіч Адзінец (9 жніўня 1895, в. Парэчча Бабруйскага павета Мінскай губ. (цяпер Акцябрскі раён Магілёўскай вобласці) — пасля 1957, Башкірыя ?) — мовазнавец.

Біяграфія

У 1915—1918 служыў у царскай арміі. У 1918—1919 вучыўся на педкурсах, працаваў загадчыкам Народнага дома ў в. Рудабелка. У 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у якой служыў да канца 1921. У 1922—1923 настаўнічаў на вёсцы. У 1924 скончыў Бабруйскі педтэхнікум, працаваў настаўнікам у Мазыры. У 1928 скончыў БДУ, вучыўся ў аспірантуры БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Чэбаксары Чувашскай АССР на 5 гадоў. 25.7.1935 пастановай Асобай нарады тэрмін высылкі падоўжаны на 3 гады. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры, бухгалтарам Водаканалтрэста. З 1941 ва Уфе, працаваў бухгалтарам трэста «Стэрлітамакбуд». Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 15.11.1957. Пасля рэабілітацыі жыў у Стэрлітамаку Башкірскай АССР. Групавая справа А. і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya