Парэчча (Акцябрскі раён)
Парэ́чча[2] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — аграгарадок, цэнтр Парэцкага сельсавета Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 18 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 218 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа рацэ Пціч (прыток Прыпяці), на захадзе меліярацыйны канал, злучаны з Прыпяццю. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўдні далучаецца Г-падобная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны 50 цагляных хат, у якіх змясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса», 2 малочнатаварныя фермы, зерняток, механічны парк. Сярэдняя школа (пры ёй з 1983 года гісторыка-краязнаўчы музей, якому 04.06.1991 г. прысвоена званне «народны»), дзіцячы сад, участковая бальніца, аптэка, лясніцтва, аддзяленне сувязі, Цэнтр вольнага часу, бібліятэка, лазня, комплексны прыёмны пункт, 3 крамы[3]. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIV стагоддзя. Пад 1396 годам згадана ў лісце князя Гальшанскага як сяло ў Глускай воласці, якое было аддадзена Кіева-Пячэрскаму манастыру. Згадваецца ў 1559 годзе ў матэрыялах рэвізіі пушч. У 1683 годзе пазначана як цэнтр маёнтка, уладальніку якога Парэчча давала 292 злотых і 22,5 гроша ў год; акрамя таго, Парэчча — цэнтр воласці. Паводле інвентару 1748 года — буйное ўладанне Радзівілаў. У другой палове XVIII стагоддзя Парэчча становіцца цэнтрам шляхецкага ўладання Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. У вёсцы знаходзілася ўніяцкая царква ў імя Узнясення Маці Божай, заснаваная князем Альбрэхтам Радзівілам. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, належала генерал-маёру В. К. Вішчынскаму. Праз вёску праходзіў гасцінец Слуцк — Скрыгалаў. У 1846 годзе адкрыта народнае вучылішча. Большасць вясковых земляў належала, акрамя Вішчынскага, памешчыкам Ф. Валодзьку, К. Клецкаму і А. Быкоўскаму. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1870 ці 1876 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква ў гонар Нараджэння Маці Божай. З 1885 года дзейнічала вінакурня. Паводле перапісу 1897 года існавалі сяло Парэчча-I — 2 царквы, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 лаўкі; вёска Парэчча-II — лаўка, пастаялы двор; сядзіба Парэчча-II — лаўка, гамарня, карчма, і засценак Парэчча — гамарня. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Парэцкага сельсавета Глускага, з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Камсамольская праўда», працавалі гамарня і вадзяны млын. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. У канцы 1930-х гадоў сяло, вёска, засценак і фальварак аб'яднаны ў адзін населены пункт — Парэчча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі апорны пункт акупантаў які размяшчаўся ў вёсцы. У красавіку 1942 года карнікі спалілі 13 двароў і забілі 169 жыхароў. У 0,2 км на ўсход ад вёскі, па дарозе ў гарадскі пасёлак Акцябрскі з сакавіка 1943 года размяшчаўся аэрадром Палеска-Мінскага партызанскага злучэння (у 1973 годзе пастаўлены мемарыяльны знак). У баях каля вёскі загінулі 13 салдат (пахаваны на могілках). 83 жыхары загінулі на фронце, на ўшанаванне іх памяці ў 1967 годзе ў цэнтры вёскі адкрыты помнік — скульптура воіна. Адразу пасля вызвалення ў вёсцы быў адкрыты дзіцячы дом для дзяцей, бацькі якіх загінулі падчас вайны. У 1957 годзе створаны саўгас, а ў 1958 годзе пачала выходзіць саўгасная шматтыражка «Савецкае Парэчча». У склад Парэцкага сельсавета да Вялікай Айчыннай вайны ўваходзіла вёска Вовін, спаленая акупантамі і не адноўленая пасля вайны, да 1962 года — вёска Чырвоная Дуброва, да 1966 года — пасёлак Багданаў. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Памятныя мясціны
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia