Арканавальда Банакорсі
Арканавальда Банакорсі (італ.: Arconovaldo Bonacorsi; 22 жніўня 1898 — 2 ліпеня 1962) — італьянскі ваенны і палітычны дзеяч. Вядомасць атрымаў як кіраўнік аперацыі па захопу вострава Мальёрка падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. БіяграфіяНарадзіўся ў Балонні. Пасля Першай сусветнай вайны стаў фанатычным і ідэалістычным фашыстам. Меў асабістую сустрэчу з Беніта Мусаліні. У 1922 годзе ўдзельнічаў у паходзе на Рым у якасці кіраўніка фашыстаў Балонні. У 1928 годзе скончыў Балонскі ўніверсітэт, атрымаўшы юрыдычную адукацыю. Працаваў адвакатам. У пачатку 1930-х ажаніўся. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей. У 1936 годзе, у пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Мусаліні адправіў яго на Балеарскія астравы. У жніўні Банакорсі ўзяў Мальёрку і здолеў арганізаваць сілы нацыяналістаў на востраве, паспяхова адлюстраваўшы высадку рэспубліканцаў[1]. У ходзе далейшых падзей Банакорсі захапіў Ібіцу[2]. З лютага 1937 года ваяваў пад Малагай у складзе «Corpo Truppe Volontari». Пазней быў накіраваны ў Італьянскую Эфіопію. У 1940 годзе Банакорсі ўдзельнічаў у баях ў Брытанскім Самалі, дзе быў камандзірам атрада камандас з 300 чалавек. У 1941 годзе трапіў у палон. У 1946 годзе вярнуўся на радзіму. Аднавіў юрыдычную і палітычную дзейнасць. Абараняў на судзе нямецкага генерала Ота Вагенера, які быў асуджаны на 15 гадоў турмы за зверствы на Родасе падчас Другой сусветнай вайны. Уступіў у неафашысцкі Італьянскі грамадскі рух Памёр пасля хірургічных ускладненняў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia