Італьянскі экспедыцыйны корпус, афіцыйна Корпус добраахвотніцкіх войск (італ.: Corpo Truppe Volontarie, CTV) — італьянскія экспедыцыйныя сілы, накіраваныя ўрадам Беніта Мусаліні ў Іспанію для падтрымкі генерала Франсіска Франка і іспанскіх нацыяналістаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Гісторыя
Першыя часці італьянскага экспедыцыйнага корпуса былі адпраўлены ў Іспанію 23 снежня 1936 года. Усяго за перыяд са снежня 1936 па красавік 1939 года ў Іспанію накіравана 78 500 чалавек, з якіх 3 819 было забіта і каля 12 000 паранена. Было пастаўлена 3 400 кулямётаў, 1 400 мінамётаў, 1 800 гармат, 6 800 машын, 160 танкаў і 760 самалётаў. Агульны кошт ваеннай дапамогі Іспаніі склаў ад 6 да 8,5 мільёна лір, што аслабіла італьянскую эканоміку (ад 14 да 20% гадавога бюджэту) напярэдні Другой сусветнай вайны[1].
Камандзіры і асноўныя аперацыі
- Малагская аперацыя — перамога нацыяналістаў
- Гвадалахарская аперацыя — перамога рэспубліканцаў
- Бітва пры Сантандэры — перамога нацыяналістаў
- Арагонская аперацыя — перамога нацыяналістаў
- Каталонская аперацыя — перамога нацыяналістаў
Склад
Па савецкіх даных, на пачатак сакавіка 1937 года італьянскі экспедыцыйны корпус уключаў[2]:
- Упраўленне корпуса (са штабам і службамі).
- Чатыры дывізіі:
- дывізія «Літорыа»
- 1-я валанцёрская дывізія «Божая воля»
- 2-я валанцёрская дывізія «Чорнае полымя»
- 3-я валанцёрская дывізія «Чорныя пёры».
- Дзве змешаныя італа-іспанскія брыгады (з якіх кожная фактычна была роўнай дывізіі).
- Корпусная артылерыйская група ў складзе васьмі артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох зенітных батарэй.
- Групы спецыяльных войскаў у складзе аднаго танкавага батальёна, чатырох асобных танкавых рот, роты бронемашын, мотакулемётнай роты і двух агнямётна-хімічных рот.
- Аўтатранспартная манеўраная група (каля 1300 аўтамашын), прызначаная для аператыўных і тактычных перакідак пяхоты і для абслугоўвання корпуснага тылу.
- Інжынерныя войскі (сапёрная рота, радыёрота, радыёатрад, пеленгатарны атрад).
- Авіяцыя (больш за 100—120 адзінак).
- Сем запасных пяхотных батальёнаў.
Узнагароджаныя
Узнагарода
|
Імя
|
Пасада
|
Званне
|
дата ўзнагароджання
|
Зноскі
|
|
Гаэтана Амароза (італ.: Gaetano Amoroso)
|
камандзір 1-га мінамётнага батальёна дывізіі «Літорыа»
|
маёр
|
1939
|
У Другой сусветнай камандаваў 12-м палком берсальераў
|
|
Рэнца Бертоні (італ.: Renzo Bertoni)
|
камандзір 1-й танкавай роты L3/35 танкавай і бронеаўтамабільнай групы
|
лейтэнант
|
1938, пасмяротна
|
Загінуў 31 сакавіка 1938.
|
|
Ліна Дзамбрыні (італ.: Lino Zambrini)
|
9-ы батальён
|
камандзір групы танкістаў (італ.: Capomanipolo Carrista)
|
1939, пасмяротна
|
Загінуў 3 студзеня 1939.
|
|
Рэната Занарда (італ.: Renato Zanardo)
|
камандзір агнямётнай танкеткі L3/33
|
капрал
|
1938
|
|
|
Сальваторэ Марыконі (італ.: Salvatore Moriconi)
|
камандзір танкавага ўзвода
|
малодшы лейтэнант
|
1938, пасмяротна
|
Загінуў 8 красавіка 1938.
|
|
Вальтэр Пазела (італ.: Walter Pasella)
|
камандзір танкавага ўзвода
|
малодшы лейтэнант
|
1938, пасмяротна
|
Загінуў 26 снежня 1938.
|
|
Паола Паладыні (італ.: Paolo Paladini)
|
камандзір танкавага ўзвода 1-га танкавага батальёна
|
капітан
|
1938, пасмяротна
|
Загінуў 12 красавіка 1938.
|
|
Эдаарда Пецалі (італ.: Edoardo Pezzali)
|
камандзір танкавага ўзвода 4-га танкавага палка
|
малодшы лейтэнант
|
1937, пасмяротна
|
Загінуў 11 сакавіка 1937.
|
|
Арэстэ Фартуна (італ.: Oreste Fortuna)
|
камандзір танкеткі CV 3/33 «Ансальда»
|
капітан
|
1937
|
|
|
Луіджы Фучыя (італ.: Luigi Fuccia)
|
Камандзір танкеткі L3/35 3-га танкавага ўзвода штурмавой танкавай групы «Firenze»
|
малодшы лейтэнант
|
1937, пасмяротна
|
Загінуў 11 сакавіка 1937.
|
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Walker, 2003, с. 17.
- ↑ Самойлов, 1940, с. 21.
Літаратура
- В. Л. Гончаров (авт.-сост.). Гражданская война в Испании. Центральный фронт и Брунетская операция. — М.: Вече, 2010. — С. 135—176. — 416 с. — ISBN 978-5-9533-5200-0.
- Самойлов П. И. Гвадалахара (Разгром итальянского экспедиционного корпуса). — М.: Воениздат, 1940.
- de Mesa, José Luis, El regreso de las legiones: (la ayuda militar italiana a la España nacional, 1936—1939), García Hispán, Granada:España, 1994 ISBN 84-87690-33-5
- Leon Wyszczelski «Madryt 1936—1937» Historical Battles published by Ministry of National Defence, Warsaw 1988.
- Walker, Ian W. Iron Hulls, Iron Hearts : Mussolini's elite armoured divisions in North Africa (англ.). — Marlborough: Crowood, 2003. — ISBN 1-86126-646-4.
- Вячеслав Шпаковский. Они сражались за Пиренеями // Техника и вооружение, № 3. — 1998.
- Вячеслав Шпаковский. Они сражались за Пиренеями (продолжение) // Техника и вооружение, № 4. — 1998.
Спасылкі