Італьянская Эфіопія
Італьянская Эфіопія (італ.: Etiopia italiana) — каланіяльныя ўладанні Італьянскага каралеўства на ўсходзе Афрыкі, утвораныя пасля захопу і акупацыі Эфіопскай імперыі ў 1935—1936 гадах[1]. ГісторыяЯшчэ з канца XIX стагоддзя італьянскі ўрад выказваў жаданне захапіць эфіопскія землі. Спачатку былі захоплены землі сучасных Самалі і Эрытрэі — суседзяў Эфіопіі. У 1895 годзе італьянскія войскі пачалі вайну з Эфіопіяй, аднак пацярпелі паражэнне[2]. Толькі ў пачатку 1930-х гадоў, цяпер ужо італьянскі фашысцкі ўрад на чале з дыктатарам Беніта Мусаліні, вярнуўся да пытання захопу Эфіопіі. Італьянцаў, у першую чаргу, цікавілі ўрадлівыя землі гэтай краіны і магчымасць яе каланіяльнага асваення і перасялення туды саміх італьянцаў. Новая вайна, распачатая супраць Эфіопіі ў 1935 годзе, стала паспяховай. Італьянская армія актыўна выкарыстоўвала авіяцыю, бронетэхніку, баявыя атрутныя рэчывы (афіцыйна забароненыя да прымянення Лігай Нацый), а таксама тэхнічна значна пераўзыходзіла эфіопскую армію, многія салдаты якой з’яўляліся прадстаўнікамі мясцовых плямёнаў і былі часцяком узброены лукам са стрэламі. У маі 1936 года пала сталіца Эфіопіі Адыс-Абеба. Для прапаганды сваёй магутнасці італьянская армія арганізавала, так званы марш жалезнай волі, сабраўшы ў калону для паходу на Адыс-Абебу большую частку сваёй матарызаванай тэхнікі. Імператар Эфіопіі Хайле Селасіе I бег з краіны ў Вялікабрытанію. Эфіопія, як незалежная дзяржава, спыніла сваё існаванне. Замест яе была абвешчана Італьянская Эфіопія, у склад якой увайшлі Італьянскае Самалі і Італьянская Эрытрэя, а ў сваю чаргу, усе яны былі аб’яднаны ў каланіяльнае ўтварэнне Італьянская Усходняя Афрыка. Губернатарам Італьянскай Эфіопіі быў абвешчаны маршал П’етра Бадолья, а віцэ-каралём Амадэй Савойскі, герцаг Аосцкі. Уварванне ў Эфіопію і яе акупацыя Італіяй выклікалі бурную міжнародную рэакцыю. Італію выключылі з Лігі Нацый у 1937 годзе. Тэрыторыя былой Эфіопіі італьянскімі каланіяльнымі ўладамі была падзелена на чатыры правінцыі:
Таксама на тэрыторыі Італьянскай Эфіопіі былі ўведзены спецыяльныя грашовыя дзяржзнакі — каланіяльная італьянская ліра. У 1940 годзе Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну супраць Вялікабрытаніі і Францыі. У час баявых дзеянняў у Усходнеафрыканскай кампаніі, італьянская армія пацярпела паражэнне і пазбавілася Эфіопіі, якой вярнулі суверэнітэт пад брытанскім кантролем, аднак, яшчэ два гады на тэрыторыі Эфіопіі дзейнічалі партызанскія атрады італьянскіх салдат. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia