Арка Гаві
Арка Гаві (італ.: Arco dei Gavi) — старажытнарымская трыумфальная арка ў горадзе Верона (Італія). Арка пабудавана ў 2-й палове I ст. архітэктарам Луцыем Вітрувіем Цэрдонам, меркавана вучнем і вольнаадпушчанікам Вітрувія[3], у гонар роду Гавіа, найбольш знатнай з веронскіх сем’яў таго часу. У 1805 годзе пры заваяванні Напалеонам Італіі арка была разабрана з мэтай забяспечыць праезд абозаў французскіх войскаў. У 1930 годзе арка была адноўлена з захаванага матэрыялу, блізка ад месца першапачатковага размяшчэння. Арка мае адзін пралёт, фасад упрыгожаны паўкалонамі, а праём дэкаратыўным фрызам. Пад аркай захавалася базальтавая маставая старажытнарымскай дарогі. Арка Гаві ў эпоху Рэнесансу паслужыла мадэллю інтэр’ераў шматлікіх цэркваў, капліц і капэл у Паўночнай Італіі (напрыклад, капэла сямейства Піндэмонтэ ў Санта Анастасіі). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia