АрктычныяканвоіДругой сусветнай вайны праходзілі з Шатландыі (Грынак) і акупаванай Брытаніяй Ісландыі ў паўночныя порты СССР — Архангельск і Мурманск. Усяго са жніўня 1941 года па май 1945 года былі праведзены 78 канвояў (хоць у перыяды паміж ліпенем і вераснем 1942 года і сакавіком і лістападам 1943 года канвоі не хадзілі). У суме каля 1400 гандлёвых суднаў даставілі ў рамках праграмы ленд-ліза важныя ваенныя матэрыялы ў СССР. Арктычныя канвоі даставілі ў СССР каля паловы ўсёй дапамогі па ленд-лізе[1].
Страты
85 гандлёвых суднаў і 16 баявых караблёў ВМФ Вялікабрытаніі (2 крэйсеры, 6 эсмінцаў і 8 іншых эскортных суднаў) былі страчаны. Загінула 3000 брытанскіх маракоў[2]. Першыя канвоі засталіся незаўважанымі і не мелі страт. 7 студзеня1942 года было патоплена першае брытанскае судна "Вазірыстан" з канвою PQ-7[3]. Самым трагічным быў канвой PQ-17, які страціў 23 караблі з 36.
Германія страціла шэраг суднаў, у тым ліку адзін лінкар, тры эсмінцы і прынамсі 30 падводных лодак, а таксама значную колькасць самалётаў. Напрыклад, пры атацы на канвой PQ-18 нямецкі бок страціў 40 самалётаў[4].
Савецкія арктычныя канвоі
У савецкай гістарычнай літаратуры тэрмін «арктычныя канвоі» ўжываўся выключна да аперацый Паўночнага флоту і Беламорскай ваеннай флатыліі на ўнутраных арктычных шляхах зносін Савецкага Саюза ў перыяд 1941—1944 гадоў, сучаснае значэнне тэрміна да перабудовы выкарыстоўвалася толькі ў «замежнай літаратуры»[5].
Першыя часы канвоі адплывалі з Хваль-фіёрда (Ісландыя), але, пачынаючы з верасня 1942 года, яны сталі адпраўляцца з базы Loch Ewe у Шатландыі. Шлях канвояў ляжаў міма Гебрыдскіх і Фарэрскіх астравоў за 300 км ад акупаванай Нарвегіі ў Мурманск і Архангельск (СССР) і быў асабліва небяспечны з-за праходжання недалёка ад баз нямецкай авіяцыі, падводнага і надводнага флоту, а таксама з-за пераважна дрэннага надвор'я ў гэтых водах.[6]. Канвой праходзіў маршрут у 1600 км за 10 дзён пры сярэдняй хуткасці ў 20 км/г[4].
Назвы
Кожны канвой меў у сваёй назве два літарна-лікавыя ідэнтыфікатары, PQ <нумар> ці JW <нумар> для канвояў у СССР, і QP <нумар> ці RA <нумар> для зваротных канвояў[7], за выключэннем самага першага канвою, які атрымаў кодавае імя «Дэрвіш». Абрэвіятура PQ (і QP адпаведна) з'явілася ад імя англійскага афіцэра П. К. Эдвардса (P. Q. Edwards), які займаўся канвоямі.[8]
Склад
«Дэрвіш» адправіўся з Ісландыі 21 жніўня 1941 года і прыбыў у Архангельск праз дзесяць дзён без страт. Канвой быў адносна невялікім і складаўся ўсяго з шасці гандлёвых суднаў. Эскорт складаўся з трох мінных тральшчыкаў, трох эсмінцаў і трох супрацьлодачных траўлераў.[9]
Камандаванне канвоем ажыццяўляў брытанскі контр-адмірал
У Савецкі Саюз везлі каўчук, бомбы, разабраныя самалёты Харыкейн, шэрсць і чаравікі[3]. Назад канвоі везлі лес[15] і золата[3].
Варта адзначыць чатыры канвоі:
30 мая 1942 года ацалелыя судны канвою PQ-16 прыбылі ў Мурманск і Архангельск; канвой апынуўся настолькі паспяховым у плане дастаўкі ваенных матэрыялаў у СССР, што нямецкае камандаванне прыклала дадатковыя намаганні для недапушчэння праходжання наступных канвояў.
У ліпені 1942 года канвой PQ-17 быў рассеяны пасля атрымання паведамленняў пра выхад атрада нямецкіх лінкараў і крэйсераў на перахоп канвою. Толькі 11 з 36 гандлёвых суднаў канвою прарваліся ў савецкія порты.
Бой каля Нордкапа: у снежні 1943 года канвой JW55B быў атакаваны нямецкім лінейным крэйсерам «Шарнгорст», які ў начным баі быў патоплены брытанскім лінкарам «Дзюк оф Ёрк» і караблямі эскорту.[16]
адправіўся з Шатландыі 11 сакавіка; прыбыў у Кольскі заліў 21 сакавіка; быў двойчы тарпедаваны (пашкоджаны U-968, патоплены U-995) транспарт «Томас Дональдсан».[17]
адправіўся з Кольскага заліва 23 мая; прыбыў у Шатландыю 30 мая
Стратэгічнае значэнне
Арктычныя канвоі прывялі да значных змен у расстаноўцы марскіх сіл абодвух бакоў, што аказала істотны ўплыў на ход баявых дзеянняў на моры на іншых тэатрах баявых дзеянняў. У выніку дзеянняў ранніх рэйдаў брытанскіх эсмінцаў у Нарвегіі, Гітлер прыйшоў да пераканання, што англічане намерваюцца ўварвацца ў Нарвегію зноў. Гэта, разам з відавочнай неабходнасцю спыніць арктычныя канвоі ў СССР, прымусіла Гітлера аддаць загад перадыслакаваць цяжкія надводныя нямецкія караблі, у тым ліку лінкар «Тырпіц», у Нарвегію. Аперацыя «Цэрбер» была прадпрынятая часткова з гэтай прычыны.
Як «флот у наяўнасці», «Tirpitz» і іншыя цяжкія надводныя нямецкія караблі звязвалі сілы Каралеўскага ВМФ якія маглі быць лепшым чынам выкарыстаны дзесьці яшчэ, напрыклад, для стрымлівання ВМФ Японіі ў Індыйскім акіяне. Поспех рэйдаў у Атлантыцы «Гнайзенау» і «Шарнгорст» у 1941 прадэманстраваў маштабы нямецкай пагрозы ў Атлантыцы. Аднак, з закрыццём саюзнікамі непатруляванага паветранага «акна» над паўночнай Атлантыкай, паляпшэннем радыёпеленгацыйнага абсталявання (Huff-Duff(англ.)), абсталяваннем самалётаў сантыметровым радарам на аснове рэзананснага магнетрона[18] і выдзяленнем канвоям эскортных авіяносцаў, магчымасці для нямецкіх рэйдараў у Атлантыцы былі абмежаваны.
Апроч няўдалай спробы перахапіць канвой PQ17 у сакавіку 1943 года і рэйду на Шпіцберген у верасні 1943, «Тырпіц» правёў большую частку Другой сусветнай вайны ў нарвежскіхфіёрдах. «Тырпіц» падвяргаўся пастаянным атакам, пакуль нарэшце не быў патоплены ў фіёрдзе Тромсё 11 лістапада 1944 года Каралеўскімі ВПС. Іншыя цяжкія судны Крыгсмарынэ ніколі не дыслакаваліся ў Нарвегіі (напрыклад, «Гнайзенау»), былі выцеснены з портаў краіны, ці былі патоплены перавышаючымі сіламі праціўніка (напрыклад, «Шарнгорст»). Асабліва, няўдалая атака на канвой JW-51B (Бой у Баранцавым моры), калі перавышаючая групоўка нямецкіх надводных караблёў не змагла нанесці паражэнне брытанскаму эскорту, які складаўся з крэйсераў і эсмінцаў, прывяла Гітлера ў лютасць, і стала прычынай пераносу акцэнту з надводных рэйдараў да падводных лодак. Некаторыя цяжкія караблі былі фізічна разабраны і іх узбраенне выкарыстана ў прыбярэжных умацаваннях.
падводныя лодкі тыпу U-134 (1941). У атацы на канвоі задзейнічаліся "зграі" па 10 падлодак[19]. Усяго ў берагоў Нарвегіі дзейнічала да 40 нямецкіх падводных лодак[3].
Таксама ў барацьбе з канвоямі немцы задзейнічалі 5-й паветраны флот (500 самалётаў тыпу Junkers Ju 88)[3]. Авіяцыя забяспечвала паветраную разведку. Калі канвой выяўлялі, з баз падымаліся бамбардзіроўшчыкі (каля 40[4]) і, падзяліўшыся на звёны, атакавалі судны.
Роля разведкі
Узлом англічанамі кода «Энігмы» адыграў важную ролю ў канчатковым поспеху арктычных канвояў. Хоць папераджальныя дзеянні былі не заўсёды магчымыя, разведвальныя даныя дазволілі Каралеўскаму ВМФ падрыхтавацца да баёў і канвоі маглі атрымліваць адэкватны эскорт. Перахоп і патапленне лінкара «Шарнгорст» былі ў значнай ступені абумоўлены здольнасцю англічан чытаць паведамленні, зашыфраваныя Энігмай.[20]
У жніўні 1941 года фінскія войскі захапілі гарадок Сортавала і стварылі там пункт радыёперахопу. У пачатку ліпеня 1942 года гэты цэнтр перахапіў шыфраваную тэлеграму, перададзеную кодам Морзэ з савецкай авіябазы ў раёне Мурманска. Дэшыфраваны фінамі, тэкст тэлеграмы змяшчаў поўнае апісанне вялікага канвою PQ-17 з ваеннымі грузамі, які накіроўваўся з Ісландыі ў СССР. Фіны перадалі гэтыя матэрыялы немцам, якія спачатку планавалі выкарыстаць для атакі канвою надводныя караблі. Аднак, англійскія падлодкі выявілі спробу выхаду ў мора лінкара «Тырпіц»[крыніца?], і нямецкія надводныя караблі вярнуліся ў базу, а ўдар па PQ-17 быў нанесены авіяцыяй і падлодкамі.
Літаратурныя апісанні
Англамоўныя
Пра Арктычныя канвоі былі напісаны прынамсі два шырокавядомыя раманы: выдадзены ў 1955 годзе «Карабель Яго Вялікасці «Уліс» (англ.: «HMS Ulysses») шатландскага пісьменніка Алістэра Мак-Ліна, напісаны ў традыцыях класічнай літаратуры пра марскую вайну, і, выдадзены ў 1967 годзе, «Капітан» (англ.: «The Captain»), галандскім аўтарам Жанам дэ Хартогам (англ.: Jan de Hartog). Гэтыя дзве кнігі значна адрозніваюцца стылем, характарамі персанажаў і ўнутранай філасофіяй (Дэ Хартог быў пацыфістам, чаго нельга сказаць пра Мак-Ліна). Усё ж, яны абодва яскрава перадаюць атмасферу ваенных дзеянняў і недружалюбнай прыроды, што патрабуе ад смельчакоў велізарнай вытрымкі і мужнасці. Абедзве кнігі былі напісаны пад уражаннем лёсу канвою PQ-17, аднак не разглядаюць дэталёва яго лёс.
↑А. В. Басов. Арктические конвои. // Советская военная энциклопедия в 8-ми томах, под ред. Гречко А. А. Москва, Воениздат, 1976—1980. Том 1: А — Бюро военных комиссаров, 1976, с 236.
↑Bob Ruegg and Arnold Hague Convoys to Russia 1941—1945 ASIN B000S9V1TW ISBN 0-905617-66-5(англ.)
↑Апошнімі з гэтай серыі былі «PQ-18» і «QP-15»/ C снежня 1942 года канвоі, якія ішлі ў СССР, мелі літар «JW», назад - «RA». Парадкавы нумар пачынаўся з 51.