Фарэрскія астравы
Фарэрскія астравы (фар.: Føroyar) — група астравоў у Паўночнай Еўропе, змешчаных між Нарвежскім морам і паўночнай часткай Атлантычнага акіяну, амаль на паўдарозе між Ісландыяй і Нарвегіяй, што з’яўляе стратэгічна важную пазіцыю на марскіх шляхах Атлантыкі. Фарэрскія астравы ўтвараюць заморскую самакіроўную тэрыторыю ў складзе Каралеўства Даніі. Адміністрацыйны цэнтр — Торсхаўн. Насельніцтва 47,3 тыс. чалавек (ліпень 2006). Геаграфія![]() Фарэрскія астравы — выступаючыя з акіяна часткі падводнага хрыбта Уайвіла Томсана, які злучае Грэнландыю цераз Ісландыю з Шатландыяй. Гэты хрыбет размяжоўвае басейны Атлантычнага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, і Фарэры знаходзяцца як раз на мяжы абоіх. Архіпелаг прасціраецца з поўначы на поўдзень на 113 км, а з захаду на ўсход — на 75 км. Агульная плошча 1 399 км². Усяго архіпелаг уключае 24 астравы, найбольшыя з іх — Стрэймай, Эстурой, Вагар і Сувурой. Усе астравы вулканічнага паходжання і складзены пераважна з базальтаў і туфаў, што ўтвараюць плато, над якімі ўзвышаюцца завостраныя грабяні. Вышыня дасягае 882 м. Шматлікія фіёрды. Карысныя выкапні: буры вугаль, торф, базальт. Рэльеф гарысты, найвыш. пункт: гара Слейтараціндур (882 м). На Фарэрскіх астравах змешчаны найвышэйшы вертыкальны скальны абрыў свету мыс Эніберг (754 м). Клімат астравоў марскі з невялікай розніцай паміж тэмпературамі летам і зімой. Характэрна ветранае дажджлівае надвор’е, туманы. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца — сакавіка 3 °С, самага цёплага — ліпеня 10 °С. Для клімата архіпелага характэрныя дажджы на працягу ўсяго года, моцныя вятры, асабліва зімой, вялікая вільготнасць паветра, туманы. За год выпадае ў сярэднім каля 1 500 мм ападкаў. Зімою яны выпадаюць часцей за ўсё ў выглядзе ліўняў. Снег, як правіла, растае на працягу некалькіх дзён, хоць на вяршынях трымаецца аж да наступлення вясны. ![]() На Фарэрах няма лясоў, трапляюцца толькі карлікавая вярба, нізкарослы хвойнік, верас ды чарніцы. Сустракаюцца лугі, тарфянікі, верасоўнікі. Паўднёвыя схілы плато і рачныя даліны ўкрыты травяністай расліннасцю. На скалах нічога не расце акрамя імхоў і лішайнікаў. На архіпелагу зусім няма паўзуноў і земнаводных, а млекакормячыя патрапілі сюды ўжо ў гістарычны час. Разнастайная і багатая фаўна пярнатых: тут жыве 227 відаў птушак, у асноўным балотных і вадаплаўных. Ёсць птушыныя базары. Прыбярэжныя воды багатыя рыбай: траска, палтус, селядзец і інш. Прыродныя рэсурсы: рыба і морапрадукты, гідраэлектраэнергія, магчыма, нафта і газ (на кантынентальным шэльфе). Эканоміка ў значнай ступені залежыць ад рыбалоўства. Ёсць гандлёвы флот, 18 караблёў (2006). Транспарт: 458 км дарог (2003), 1 аэрапорт. ГісторыяАстравы заселеныя вікінгамі-пасяленцамі з IX стагоддзя, з XIV стагоддзя палітычна звязаныя з Каралеўствам Даніі, з 1948 года — «заморская самакіроўная тэрыторыя» Даніі (адміністрацыйны цэнтр — Торсхаўн). Дзяржаўны ладАдміністрацыйны падзел: 34 муніцыпалітэты. Палітычныя партыі
ЭканомікаВажнейшая галіна гаспадаркі — рыбалоўства. Развіваецца авечкагадоўля. Вядзецца традыцыйны промысел кітоў, грындаў і дэльфінаў[1]. Зямлі, прыдатнай для засялення і земляробства, мала, амаль уся яна абмежавана прыбярэжнымі нізінамі. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia