Найбліжэйшы адпаведнік — назва верхнедняпроўскай ракі Арлея (на ўсходзе ад смаленскага Кардымава)[2].
Той жа балцкі гідранімічны корань Arl- у назвах ракі Орлік на Верхнім Павоччы (ад яе назва горада Арол), прускага возера Arle[3].
Далей да гідранімічнага кораня Ar-, які ў назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[4].
Значэнне назвы Арлея звязанае з рухам вады праз гэтае возера — яно праточнае.
Водаапісанне
Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,33 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,9 м. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Вышыня схілаў да 2 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, сплавінныя на захадзе. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Да глыбіні 1,5 м слаба зарастае. Возера эўтрофнае. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у тым ліку Трэшчалі[5] з возера Грыбна, і выцякае рака Дражбітка, злучаючая Арлею з возерам Болныра.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)