Арнольд Яфімавіч Міхневіч
Арнольд Яфімавіч Міхне́віч (9 верасня 1936, Мінск — 23 мая 2020, Кёльн) — савецкі і беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1980).[2] Біяграфічныя звесткіСкончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1958). Працаваў настаўнікам, у Інстытуце мовазнаўства (з 1961; загадчык сектара рускай мовы з 1978), у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1983). Член КПСС (1971).[2] Быў прарэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры. ДзейнасцьТэмы даследаванняў: тэорыя граматыкі, граматыка беларускай мовы, праблемы этымалогіі, культуры беларускай і рускай моў, супастаўляльнай граматыкі, білінгвізму, сацыялінгвістыкі. У 1993 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Беларуска-нямецкай асацыяцыі культурна-асветніцкіх ініцыятыў, у 1995 годзе — акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўропы і Азіі, у 1998 годзе — кіраўніком Польска-беларускай школы «Нясвіжская акадэмія» па адраджэнні культурных ландшафтаў краін Усходняй Еўропы[3]. ПрацыКнігі[2]
У сааўтарстве[2]
АртыкулыАртыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыклапедыях
Узнагароды і прэміі
У 2001 годзе Арнольд Міхневіч уключаны ў «Слоўнік міжнародных біяграфій» Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы[3]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia