Артыкуляцыя (фанетыка)Артыкуляцыя (ад лац.: articulo — «расчляняю») у фанетыцы — сукупнасць рухаў асобных органаў мовы, неабходных для вымаўлення гукаў. Артыкуляцыяй называюць таксама і рух аднаго якога-небудзь органа мовы або яго становішча ў час вымаўлення пэўнага гука. Адрозніваюць 3 фазы артыкуляцыі:
У час экскурсіі органы мовы займаюць становішча, характэрнае для гука. Калі пры яго вымаўленні артыкуляцыя якога-небудзь органа не адыгрывае істотнай ролі, гэты орган загадзя займае становішча, неабходнае для вымаўлення наступнага гука. У фазе вытрымкі ўсе органы, настроеныя на вымаўленне канкрэтнага гука, затрымліваюцца ў гэтым становішчы на пэўную долю секунды. Рэкурсія — пераход органаў мовы ў зыходнае становішча, калі гучанне яшчэ працягваецца. Выразна яна назіраецца толькі перад паўзай або калі вымаўляецца толькі адзін гук. У рэальных умовах звычайна прамаўляюцца не асобныя гукі, а маўленчы ланцужок, тады экскурсія наступнага гуку накладваецца на рэкурсію, а часам і на вытрымку папярэдняга гуку. У адрозненне ад літар гукі не маюць назваў. Таму пералік артыкуляцый выкарыстоўваецца для таго, каб паказаць, які гук маецца на ўвазе. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia