Іван Аляксандравіч Бадуэн дэ КуртэнэІван Аляксандравіч Бадуэн дэ Куртэнэ (польск.: Jan Niecisław Ignacy Baudouin de Courtenay, 1 (13) сакавіка 1845, г. Радзымін — 3 лістапада 1929, г. Варшава) — рускі[7] і польскі[7] мовазнавец[5]. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН з 1897[5]. БіяграфіяПа радаводнай легендзе, паходзіў са старажытнага французскага арыстакратычнага роду Куртэнэ, які вядзе свой пачатак ад караля Людовіка VI і да якога належалі, у прыватнасці, імператары Лацінскай (Рымскай) імперыі. У Польшчу продак Бадуэна дэ Куртэнэ перасяліўся на мяжы XVII—XVIII стагоддзяў[8] Скончыў у 1866 годзе Галоўную школу у Варшаве. Навуковую дзейнасць пачынаў пад кіраўніцтвам І. І. Сразнеўскага. У 1875 годзе навуковец стаў прафесарам, у 1887 годзе — членам Польскай АН, а ў 1897 годзе — членам-карэспандэнтам Акадэміі навук. Працаваў у Казанскім (1874—1883), Юр’еўскім (1883—1893), Кракаўскім Ягелонскім (1893—1899), Пецярбургскім (1900—1918), Варшаўскім (з 1918) універсітэтах. Быў двойчы жанаты, другім шлюбам — на Рамуальдзе Багніцкай, якая ўдзельнічала ў рускім, польскім, чэшскім друку. З 1910-х гадоў актыўна займаўся палітыкай. Належаў да кадэцкага цэнтру, але па палітычных поглядах прымыкаў да так званых федэралістаў-аўтанамістаў. Выступаў за культурную самастойнасць Польшчы і раўнапраўе польскай мовы з рускай. Арыштоўваўся ўладамі Расійскай імперыі[9]. Пасля аднаўлення незалежнасці Польскай рэспублікі пасяліўся там і працягнуў палітычную дзейнасць, ізноў адстойваючы правы нацыянальных меншасцяў — якімі на гэты раз апынуліся ўжо не палякі, а іншыя народы, у тым ліку і рускія. У 1922 вылучаўся прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў (супраць жадання) як кандыдат у прэзідэнты Польшчы. У першым туры выбараў 9 снежня набраў 103 галасы (19,04 %) і заняў трэцяе месца, вышэй, чым у выбранага ў выніку Габрыэля Нарутовіча; ў другім туры — усяго 10 галасоў, у трэцім — 5. Абраны ў пятым туры Нарутовіч атрымаў большую частку галасоў, раней аддадзеных за Бадуэна; падтрымка левых і нацыянальных меншасцяў вылілася ў нянавісць да Нарутовіча з боку правых, і неўзабаве пасля абрання ён быў забіты. У 1919—1929 гадах ганаровы прафесар Варшаўскага ўніверсітэта і загадчык кафедры параўнальнага мовазнаўства. Памёр у Варшаве. Пахаваны на кальвінскіх (евангелісцка-рэфармацкіх) могілках у Варшаве. Навуковая дзейнасцьБадуэн дэ Куртэнэ здзейсніў пераварот у навуцы аб мове: да яго[10] ў лінгвістыцы панаваў гістарычны кірунак — мовы даследаваліся выключна па пісьмовых помніках. Ён жа ў сваіх працах даказаў, што сутнасць мовы — у маўленчай дзейнасці, а значыць, неабходна вывучаць жывыя мовы і дыялекты. Толькі так можна зразумець механізм функцыянавання мовы і праверыць правільнасць лінгвістычных тэорый. Бадуэн дэ Куртэнэ на працягу многіх гадоў вывучаў розныя індаеўрапейскія мовы, пісаў свае навуковыя працы не толькі на рускай і польскай, але і на нямецкай, французскай, чэшскай, італьянскай, літоўскай і іншых мовах. Працуючы ў экспедыцыях, якія даследавалі славянскія мовы і дыялекты, ён фіксаваў іх фанетычныя асаблівасці. Яго адкрыцці ў галіне супастаўляльнага (тыпалагічнага) аналізу славянскіх моў апярэдзілі з’яўленне ідэй, якія пазней знайшлі сваё адлюстраванне ў працах выдатнага славіста Р. В. Якабсона. Гэтыя даследаванні дазволілі Бадуэну дэ Куртэнэ (з улікам ідэй рана памерлага малодшага калегі, таленавітага М. В. Крушэўскага — таксама паляка, які працаваў у Казані) стварыць тэорыю фанем і фанетычных чаргаванняў[5]. Тэорыя выкладзена ў яго «Опыте фонетических чередований» (1895). Яе лагічным працягам з’явілася створаная навукоўцам тэорыя пісьма. Такім чынам, Бодуэн выступіў заснавальнікам фаналогіі і папярэднікам тэорыі М. С. Трубяцкога. Бадуэн дэ Куртэнэ выяўляў агульныя прыкметы і ў няроднасных мовах і пры гэтым вялікую ўвагу звяртаў на фанетыку — «фанетычны цэмент». Ен сцвярджаў, што і ў мовах рознай марфалагічнай будовы фанетычныя законы ў агульных рысах аднолькавыя. Напрыклад, чаргаванне [к] — [ч] (напр. бел.: пяку — пячэш) — характэрная фанетычная прыкмета і для індаеўрапейскіх (славянскіх, раманскіх, германскіх), і фіна-ўгорскіх, і семіцкіх моў. Гэты тып чаргавання настолькі пашыраны, што Бадуэн дэ Куртэнэ прапанаваў яму найменне — «агульначалавечая моўная з’ява», гэта значыць моўная ўніверсалія. 3 іншых тыпалагічных асаблівасцей у галіне фанетыкі няроднасных моў ён адзначаў знікненне звонкіх выбухных зычных у дацкай і эстонскай мовах, рэгрэсіўны кірунак асіміляцыі ў індаеўрапейскіх мовах і прагрэсіўны — у фіна-ўгорскіх і ўрала-алтайскіх мовах. Ён першым пачаў ужываць у лінгвістыцы матэматычныя мадэлі . Даказаў, што на развіццё моў можна ўздзейнічаць, а не толькі пасіўна фіксаваць усе падзеі і змены, якія адбываюцца ў іх. На аснове яго работ паўстаў новы напрамак — эксперыментальная фанетыка . Ідэя стварэння статыстычнай тыпалогіі гукавых сістэм славянскіх моў, прыярытэт якой належыць Бадуэну дэ Куртэнэ, не страціла сваёй надзённасці і зараз. Ён заўважыў, што паводле статыстычных падлікаў украінская і чэшская мова характарызуецца шырокім ужываннем галоснага [і], польская — галоснага [е] і г. д. Падрыхтаваў трэцюю і чацвёртую рэдакцыі слоўніка У. І. Даля , удакладніўшы этымалогіі, выправіўшы падзел на гнёзды (у Даля часта адвольны), а таксама папоўніўшы яго новымі словамі, у тым ліку унёсшы абсцэнную лексіку, якой не было ў Даля. За свае дапаўненні быў падвергнуты жорсткай крытыцы, у савецкі час «Бодуэновский словарь Даля» не перавыдаваўся. Перавыданні савецкага часу абапіраюцца на арыгінальны тэкст другога выдання слоўніка Даля; версія Бадуэна звычайна лічыцца самастойным слоўнікам. Бадуэн дэ Куртэнэ актыўна цікавіўся штучнымі мовамі, неаднаразова выступаў прыхільнікам эсперанта. У кастрычніку 1907 года ён удзельнічаў разам з Ота Есперсенам і іншымі навукоўцамі ў міжнароднай дэлегацыі па прыняцці міжнароднай дапаможнай мовы (фр.: Délégation pour l'Adoption d'une Langue Auxiliaire Internationale) у якасці яе віцэ-старшыні. Быў асабіста знаёмы з Л. Л. Заменгоф, заснавальнікам эсперанта[11], але эсперантыстам сябе не лічыў[12]. Працуючы ў Казані ў 1874—1883 гг., навуковец заснаваў Казанскую лінгвістычную школу , у рамках якой расквітнеў талент найбуйнейшага навукоўца В. А. Багародзіцкага , пад яго непасрэдным уплывам праходзіла станаўленне выдатных рускіх лінгвістаў XX стагоддзя Л. У. Шчэрбы і Я. Д. Паліванава . Запісваў і публікаваў (з нотамі) беларускія народныя песні («Белорусско-польские песни из Сокольского уезда Гродненской губернии», 1892; «Дополнение к „Белорусско-польским песням из Сокольского уезда Гродненской губернии“», 1894)[5]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia