АрфаэпіяАрфаэпія (грэч. orthoepeia ад грэч. orthos правільны і грэч. epos мова) — сукупнасць нормаў, якімі забяспечваецца адзінства гукавога афармлення нацыянальнай літаратурнай мовы, іначай, гэта збор правілаў аб аднастайным вымаўленні гукаў, слоў, фраз; вучэнне аб нормах літаратурнага вымаўлення. Арфаэпія ўстанаўлівае нормы вымаўлення канкрэтных гукаў у пэўных фанетычных умовах, у канкрэтных граматычных формах, у асобных групах слоў ці ў асобных словах. Суперсегментныя адзінкі вуснай мовы (дыкцыя, націск, інтанацыя) хоць і праяўляюцца ў выніку вымаўлення, але ў паняцце вымаўлення не ўваходзяць. Беларуская моваБеларускае літаратурнае вымаўленне доўгі час фарміравалася выключна ў сувязі з народным вымаўленнем, і за аснову браліся цэнтральныя гаворкі. Ужо ў 19 ст. у беларускай мове існавалі агульнапашыраныя, вядомыя фанетычныя рысы, якія ўвайшлі ў літаратурнае вымаўленне, як асімілятыўная мяккасць зычных, цвёрдае вымаўленне шыпячых, вымаўленне [ў] замест [в] пасля галоснага і перад наступным зычным, аканне ў першым пераднаціскным складзе, падоўжанае вымаўленне зычных у інтэрвакальным становішчы, вымаўленне звонкіх зычных, як глухіх, на канцы і ўсярэдзіне слова перад глухімі, фрыкатыўнае [γ] і інш. Стабілізацыя норм вымаўлення адбывалася ў цесным узаемадзеянні з выпрацоўкай і кадыфікацыяй правілаў беларускага правапісу, на што значна паўплывала рэформа правапісу (1933). Лічыцца (М. В. Бірыла), што стабілізацыя літаратурнага вымаўлення адбылася к канцу 1930-х гг., з ліквідацыяй пэўных супярэчнасцяў пры ўдакладненні правапісу (1957). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia