Архітэктурная разьбаАрхітэктурная разьба́ — арнаментальная ці сюжэтная кампазіцыя, нанесеная спосабам мастацкай апрацоўкі (на дрэва, камень, ганч) для дэкору будынкаў і збудаванняў, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Упрыгожвае фасады і інтэр’еры будынкаў, надае ім мастацкую каштоўнасць, узбагачае пластыку фасадаў вытанчанай святлоценявой мадэліроўкай, узмацняе іх рытмічную будову, кантрасна вылучае найбольш значныя элементы кампазіцыі, падкрэслівае архітэктоніку будынкаў і збудаванняў. ![]() Вядома з даўніх часоў у Старажытным Егіпце і Грэцыі, Індыі. На Русі вядомая з XII ст. у Ноўгарадзе. Асабліва пашырана з XIX ст. на тэрыторыі сучасных Архангельскай, Кастрамской, Маскоўскай, Томскай, Уладзімірскай абласцей Расіі, а таксама ў такіх краінах Еўропы, як Венгрыя, Славакія, Фінляндыя, Польшча, Швецыя, Нарвегія, Данія і інш. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia