Арцём Секушэнка
Арцём Аляксандравіч Секушэнка (нар. 6 ліпеня 2001, Магілёў, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец СДзЮШАР №5 г. Магілёў. Першыя трэнеры — Рыгор Рыгоравіч Ракуцін і Наталля Мікалаеўна Багдановіч. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага[1]. У 2017 годзе пачаў прафесійную кар’еру ў магілёўскім «Барысфене», дзе правёў 5 сезонаў. У гульнявым сезоне 2022/23 выступаў за «Мінск» (рэзерв) у чэмпіянаце Беларусі і Студэнцкай Лізе РЧ. З 2023 года — у асноўнай камандзе БК «Мінск». У жніўні 2024 года вярнуўся ў «Барысфен»[2]. Быў прызнаны лепшым маладым гульцом Кубка Беларусі-2019[3] і 2023[4]. Выступаў у складах нацыянальных зборных Беларусі U-16 (2017), U-18 (2019) і U-20 (2021). З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[5]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia