Георгій Паўлавіч Кандрусевіч
Георгій Паўлавіч Кандрусевіч (нар. 12 снежня 1978[1], Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Кар’ераБаскетболам пачаў займацца ў 16 гадоў у мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман. У 2000 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту. Гульнявая кар’ера: РТІ-РШВСМ / РТІ-АЗАА / РТІ (1996—2001), РТІ-АЗАА-2 (1999), «Бротна» (Боснія і Герцагавіна, 2001/02), «Гродна-93» (2002/03), РШВСМ (2003/04)[2], «Віталюр» (2004—2006), АЗАА (2006—2008), «Фера-ЗНТУ» (Украіна, 2008—2012). Скончыў кар’еру гульца летам 2012 года. Трэнерская кар’ера: «Свіслач» (другі трэнер, 2012/13), «Цмокі-Мінск-2» (2013—2019), «Цмокі-Мінск-рэзерв» / «Мінск-рэзерв» (2019—2024). У 2013—2018 і з 2021 года — галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі (U-20)[3][4]. Заваяваў з ёй сярэбраныя медалі Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[5]. ДасягненніУ якасці баскетбаліста
У якасці трэнера
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia