Данііл Іванавіч Барысевіч

Баскетбол
Данііл Іванавіч Барысевіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 студзеня 2001(2001-01-06) (24 гады)
Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 194 см
Вага 96 кг
Пазіцыя атакуючы абаронца
Драфт НБА не задрафтаваны, 2023
Інфармацыя пра клуб
Клуб Гродна-93
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 Беларусь РДВАР
2017—2018 Беларусь РЦАП-СДзЮШАР
2018—2024 Беларусь Мінск
з 2024 Беларусь Гродна-93
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данііл Іванавіч Барысевіч (нар. 6 студзеня 2001, Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія

Выхаванец ДЮСШ №1 г. Ліда. Першы трэнер — Артур Аляксандравіч Арлавец[1]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Падзерачова[2].

З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за юніёрскую, рэзервовую і асноўную каманду. У 2024 годзе перайшоў у «Гродна-93». Прызнаны лепшым гульцом Кубка Беларусі-2024[3] і чэмпіянату Беларусі-2024/25[4].

Выступаў за юнацкую (2017), юніёрскую (2018—2019), маладзёжную (2020—2021) і нацыянальную (з 2020)[5] зборную Беларусі. У складзе маладзёжнай зборнай заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[6].

Кар’ера

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya