Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж
Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Орша. Размяшчаецца па адрасе вул. Леніна, 195. Гісторыя![]() У 1925—1927 гадах былі заснаваныя курсы медсясцёр у адной з гарадскіх школ. З 1 верасня 1936 года гэтыя курсы былі ператвораныя ў двухгадовую школу медсясцёр. У школе навучалася 90 чалавек. Да 1937 года ў будынку Аршанскай водагразелячэбніцы размяшчаліся вячэрнія курсы медсясцёр, на якіх вучыліся жыхары горада без адрыву ад вытворчасці. 27 чэрвеня 1944 года Орша была вызвалена ад нацысцкіх захопнікаў і на пасяджэнні Аршанскага гарадскога савета было прынята рашэнне аб аднаўленні школы медсясцёр. Першы год займаліся ў жылым будынку льнокамбіната, затым перайшлі ў будынак СШ №1. ![]() У 1954 годзе двухгадовая школа медсясцёр атрымала статус вучылішча, адкрыліся фельчарскае і акушэрскае аддзяленні. У красавіку 1956 года будынак знеслі, бо мост побач, па якім праходзіла траса Магілёў-Віцебск, зрабіўся аварыйным, і неабходна было тэрмінова будаваць новы. Трэці раз вучылішча адкрылася ў студзені 1962 года на падставе загаду Міністэрства аховы здароўя БССР ад 16 верасня 1961 года. У 70-х гадах пачалося будаўніцтва новага будынка вучылішча. Вясной 1972 года вучылішча пераехала ў новы будынак. Тут мелася 9 аўдыторый, 17 кабінетаў, сталовая на 220 пасадачных месцаў, спартыўная зала, актавая зала на 500 месцаў, бібліятэка з чытальнай залай на 60 месцаў. У 1988 годзе адкрыта новае стаматалагічнае аддзяленне на базе 11 класаў. У 1996 годзе адкрыта аддзяленне зубных тэхнікаў. У 2006 годзе Аршанскае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча становіцца Аршанскім дзяржаўным медыцынскім каледжам. Дырэктары
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia