Будынак рэальнага вучылішча (Орша)
Будынак рэальнага вучылішча — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Оршы. Гісторыя![]() Пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1906 годзе ў цэнтры горада (вул. Леніна, 41). У вучылішчы ў 1907—1909 гадах працаваў дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст П. М. Лепяшынскі. У будынку размешчана сярэдняя школа № 1. АрхітэктураДвухпавярховы П-падобны ў плане мураваны аб'ём бакавымі крыламі арыентаваны ў двор. Галоўны ўваход у цэнтры будынку мае прыхожую, невялікі вестыбюль, адкуль трохмаршавыя парадныя ўсходы вядуць на другі паверх, дзе цэнтральнае месца займае актавая зала. Архітэктурна-мастацкае рашэнне будынку сціплае, дэкор вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі. Галоўны фасад расчлянёны трыма рызалітамі. Сярэдні, які выступае больш за бакавыя, вылучаны высокімі арачнымі вокнамі другога паверху, галоўным уваходам і невялікім арыгінальным балкончыкам. Архітэктурную выразнасць аб'ёму ўзмацняецца яго каларыстычным рашэннем, вылучэннем на фоне чырвона-карычневай муроўкі ліштваў, карнізных цяг, абрамленняў кутоў і інш. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia