Аршанскі інструментальны завод
Аршанскі інструментальны завод — прадпрыемства, заснаванае ў Оршы ў 1971—1973 гг. як завод па вытворчасці нармалізаванага інструмента для аўтаматычных ліній. З 1974 г. сучасная назва. З 2004 г. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства. Дырэктар — Кірыл Уладзіміравіч Птушка. 19 лютага 2019 года ААТ «АІЗ» уключаны ў склад удзельнікаў холдынгу «МТЗ-Холдынг». Выпускае інструмент: металарэзны — разцы такарныя і разцовыя ўстаўкі са зменнымі шматграннымі пласцінамі, спіральныя і кальцавыя свердзелы, канцавыя, шпоначныя і дыскавыя фрэзы; высокадакладны дапаможны інструмент для фрэзерных і такарных станкоў і інш. На прадпрыемстве наладжана вытворчасць медыцынскага інструмента, запчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі і выпуск іншай прадукцыі. Аршанскі інструментальны завод займае адно з кіроўных месцаў як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў СНД па вытворчасці дапаможнага і заціскнога інструменту. Экспарт прадукцыі ідзе ў Расію, Украіну, краіны Балтыі. За выдатны імідж прадпрыемства і высокую якасць прадукцыі РУП «Аршанскі інструментальны завод» узнагароджаны ў 1992 годзе ганаровым прызам «Залатая Арка Еўропы». Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2021 года, заводу было выдаткавана 10 млн беларускіх рублёў на рэалізацыю праекта «Арганізацыя вытворчасці сучасных металарэзных і дапаможных прылад з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў»[1] Дырэктары
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia