Арыстарх Іванавіч Смірноў
Арыстарх Іванавіч Смірноў (1854—1899) — расійскі і беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. БіяграфіяНарадзіўся 12 красавіка 1854 года. Быў прыват-дацэнтам судовай медыцыны. Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1881 годзе[1]. У 1881—1883 гадах знаходзіўся на земскай медыцынскай службе. З 31 мая па 5 лістапада 1886 года — служыў звышштатным памочнікам празектара паталага-анатамічнага інстытута[1]. 7 кастрычніка 1886 года прызначаны гарадавым лекарам г. Казані. 16 красавіка 1888 года атрымаў ступень доктара медыцыны. 12 снежня 1889 года зацверджаны прыват-дацэнтам па кафедры службовай медыцыны[1]. У 1891—1892 выконваў абавязкі інспектара ўрачэбнай управы Мінскай губерні[2]. У 1890-1892 гадах быў прэзідэнтам Таварыства мінскіх урачоў. У 1892 годзе пераехаў у Яраслаўль на пасаду Яраслаўскага губернскага ўрачэбнага інспектара. Пазней служыў Саратаўскім губернскім урачэбным інспектарам[3]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia