Сяргей Мікалаевіч Урванцоў
Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (12 чэрвеня 1863, Казань — 5 студзеня 1937) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя[1]. БіяграфіяПаходжанне і адукацыяНарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду[2]. Браты Сяргея Урванцова, Леў і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай[2]. Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе[2][3]. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны[1]. Прафесійная дзейнасцьУ 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва Уфімскай губерні[3]. З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні Мінскага губернскага праўлення[4]. Гэтую пасаду займаў да 1917 года[3]. У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзела аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц[3]. Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[3]. Грамадская дзейнасцьАдразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам[3]. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі »[3][5]. Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога[3][6][7]. Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя[1]. Сям’яБыў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку. Навуковая дзейнасцьБольш за 15 навуковых прац[3] па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі[1]. Асобныя працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia