Мікалай Канстанцінавіч Берг
Мікалай Канстанцінавіч Берг (1828 — 1881(?)) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. БіяграфіяШмат гадоў працаваў у марскім ведамстве. У 1852 годзе выйшаў у адстаўку і быў прызначаны інспектарам медыцынскай управы ў Архангельск[1]. З 5 чэрвеня 1864 года заняў пасаду інспектара ўрачэбнай управы Мінскай губерні[2] і працаваў там да 1870 года[3]. Пазней жыў і працаваў у Падольскай губерні, дзе з-за рознагалоссяў з губернатарам губерні была пачата судовая справа супраць яго, у выніку чаго М. Берг быў апраўданы, але выйшаў у адстаўку[1]. Апошнія гады жыцця правёў на мяжы галечы[1]. Грамадская дзейнасцьУ Архангельскай губерні стаяў ля вытокаў Таварыства архангельскіх урачоў, створанага ў студзені 1863 года, у тым ліку распрацоўваў яго статут[4]. Гэта была адна з першых грамадскіх медыцынскіх арганізацый у Расіі і першае медыцынскае таварыства на Еўрапейскай Поўначы Расіі[4]. У Мінску, нягледзячы на няўдалую спробу свайго папярэдніка Данііла Восіпавіча Спасовіча стварыць у губерні таварыства ўрачоў 23 снежня 1862 годзе, Берг дамогся гэтага ў 1867 годзе[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia