Арыядна Іванаўна Казей
Арыядна Іванаўна Казе́й (25 снежня 1925, Станькава, Койданаўскі раён, Менская акруга — 15 красавіка 2008, Мінск) — беларуская партызанка і заслужаная работніца, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаная настаўніца БССР. Родная сястра Героя Савецкага Саюза Марата Казея. БіяграфіяНарадзілася 25 снежня 1925 года ў Станькаве ў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Георгіевіч Казей — камуніст, актывіст, праслужыў 10 гадоў на Балтыйскім флоце, затым працаваў на машына-трактарнай станцыі, узначальваў курсы падрыхтоўкі трактарыстаў, быў старшынёй таварыскага суда, у 1936 годзе арыштаваны за «шкодніцтва», памёр у высылцы ў Бірабіджане, пасмяротна рэабілітаваны ў 1959 годзе. Маці, Ганна Аляксандраўна Казей — таксама была актывісткай, уваходзіла ў выбарчую камісію па выбарах у Вярхоўны Савет СССР 1937 года. Таксама падвяргалася рэпрэсіям: была арыштаваная двойчы паводле абвінавачання ў «трацкізме», але пазней вызваленая. Нягледзячы на арышты, працягвала актыўна падтрымліваць савецкую ўладу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны хавала ў сябе параненых партызан і лячыла іх, за што 7 лістапада 1942 года была павешана немцамі ў Мінску. Пасля смерці маці ў лістападзе 1942 года Арыядна з малодшым братам Маратам пайшлі ў партызанскі атрад імя 25-годдзя Кастрычніка. Узімку 1943 года беларускім партызанам было асабліва цяжка, акупанты бачылі ў іх рэальную пагрозу і адклікалі з фронту некалькі дывізій, каб «раз і назаўжды пакончыць» з партызанскім рухам. У гэты час партызанскія атрады часта змянялі месцы размяшчэння, траплялі ў акружэнні і засады, з баямі прарываліся і ўцякалі ад ворага. У такіх партызанскіх паходах Арыядна Казей адмарозіла ногі, было прынята рашэнне адправіць яе на «вялікую зямлю», але стан пагаршаўся, і ў канцы студзеня 1943 года ступні аднялі пілою ў палявых умовах без наркозу. На «вялікую зямлю», у падмаскоўнае Моніна, Арыядна Казей трапіла на самалёце толькі 14 чэрвеня 1943 года. Яе брат — Марат Казей, загінуў 11 мая 1944 года ў 14-гадовым узросце пад Уздой, быў пасмяротна ўганараваны званнем Героя Савецкага Саюза. У далейшым яна скончыла філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працавала ў школе № 28 г. Мінска настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, дзе яе намаганнямі ў 1969 годзе быў адкрыты музей імя Марата Казея[1]. Стала заслужанай настаўніцай БССР, Героем Сацыялістычнай Працы, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам рэвізійнай камісіі ЦК Кампартыі Беларусі[2]. Памерла 15 красавіка 2008 года. Пахаваная ў Мінску на Паўночных могілках. Узнагароды
ПамяцьПра лёс Арыядны Іванаўны Казей і яе брата Марата Казея выдадзены кнігі:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia