Асаавіяхімаўская вуліца (Магілёў)

Асаавіяхімаўская вуліца
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён

Асаавіяхімаўская вуліца (руск.: Осоавиахимовская улица) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.

Названа ў гонар Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву (Асаавіяхім). Забудова складаецца пераважна з дамоў сядзібнага тыпу.

Працягласць вуліцы складае каля 310 м. Арыентавана з захаду на ўсход. Пачынаецца ад Варонежскага завулка, перасякае Альхоўскую вуліцу і вуліцу Каралёва, завяршаецца скрыжаваннем з Тульскім завулкам.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya