Вуліца Каралёва (Магілёў)
Вуліца Каралёва (руск.: улица Королёва) — вуліца ва ўсходняй частцы Магілёва, у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах. ГісторыяПершапачаткова насіла назву Дняпроўская. Сучаснае аблічча вуліцы складваецца з 1960-х гадоў. У 1972 годзе названа ў гонар Мікалая Піліпавіча Каралёва. У пачатку 1990-х гадоў цягнулася ад вуліцы Народнага Апалчэння да Дняпроўскага бульвара, яе працягласць складала 780 м. У 1996 годзе па вуліцы адкрыты мост цераз Дняпро, які стаў найдаўжэйшым мостам горада (402 м). РазмяшчэннеАрыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Міру, перасякае вуліцу Народнага Апалчэння, Тульскі завулак, Дняпроўскі бульвар, вуліцу Падгорную, раку Дняпро, вуліцу Фаціна, праспект Дзімітрава, на скрыжаванні з якімі ўзведзены двухузроўневыя развязкі. Даўжыня вуліцы складае каля 3,9 км. ЗабудоваЗабудову ў мікрараёне Юбілейны фарміруюць 5-павярховыя панэльныя і 9-павярховыя цагляныя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі на першых паверхах прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання. Цотны бок
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia