Асака валасістаплодная
Асака валасістаплодная[1] (Carex lasiocarpa) — від травяністых раслін сямейства асаковых. АпісаннеШэра-зялёная расліна вышынёй 70—140 см, утварае рыхлыя дзернавіны. Сцяблы няяснатрохгранныя, каля асновы з чырвона-бурымі, глянцаватымі расшчэпленымі похвамі. Лісце доўгае, вузкае, жалабатае. Колас з 3—5 каласкоў і прыкветнага шчацінкападобнага ліста. Верхнія каласкі тычынкавыя, вузкія, ніжнія — песцікавыя, цыліндрычныя, сядзячыя. Лускавінкі каласкоў цёмна-бурыя, шырокаланцэтныя. Рыльцаў 3. Мяшочкі яйцападобныя, з густым буравата-шэрым апушэннем, з жылкамі. ПашырэннеРасце на пераходных сфагнавых, радзей на нізінных асакова-гіпнавых балотах; дамінант раслінных згуртаванняў. На Беларусі трапляецца часта. Цвіце ў маі-чэрвені. ВыкарыстаннеВядома як валакністая расліна. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia