Асацыяцыя Еўрапейскіх універсітэтаў
Асацыяцыя кінакампаній (EUA, англ.: European University Association — еўрапейская некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае ВНУ 46 краін Еўропы і з’яўляецца адным з ключавых элементаў адукацыйнай супольнасці ў Еўропе. ГісторыяАсацыяцыя была створана ў 2001 годзе з мэтай садзеяння развіццю ўніверсітэтаў у адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі вышэйшай адукацыі і ўзнікла ў выніку зліцця Асацыяцыі еўрапейскіх універсітэтаў і Канфедэрацыі Канферэнцый рэктараў Еўрапейскага Саюза. Задачы асацыяцыі: распрацоўка адзінай сістэмы адукацыі і навуковых даследаванняў у Еўропе шляхам прадастаўлення падтрымкі і рэкамендацый сваім членам для павышэння якасці выкладання, навучання і навуковых даследаванняў. Асацыяцыя іграе вырашальную ролю ў Балонскім працэсе і ўплывае на палітыку ЕС у галіне вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый. Дзякуючы ўзаемадзеянню з шэрагам іншых еўрапейскіх і міжнародных арганізацый, кантактам з Еўрапейскай камісіяй, парламентам і ключавымі асобамі, якія прымаюць рашэнні, асацыяцыя як голас еўрапейскіх універсітэтаў падтрымлівае і прасоўвае інтарэсы асобных інстытутаў і сектара вышэйшай адукацыі ў цэлым пры распрацоўцы і пераглядзе еўрапейскай палітыкі, праграм і інструментаў фінансавання. Арганізацыя дае ўдзельнікам магчымасці для абмену перадавым вопытам, удзельнічаючы ў праектах і мерапрыемствах з удзелам шырокага круга ўніверсітэтаў, магчымасць атрымаць кансультацыі па такіх ключавых пытаннях, як фінансаванне і кіраванне фінансамі, забеспячэнне якасці і кіраванне, навучанне на працягу ўсяго жыцця, сумесныя даследаванні і інш. Членства ў дадзенай асацыяцыі дазваляе ўдзельнічаць у семінарах, трэнінгах, канферэнцыях, праграмах павышэння кваліфікацыі. Структура EUA
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia